Зьбіты моладзевы актывіст патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да міліцыянтаў, якія перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы

2010 2010-06-03T13:04:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parmon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 чэрвеня актывіст "Моладзі БНФ" Зьміцер Пармон, які ў выніку зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі 27 траўня перад пачаткам акцыі апынуўся ў 6-м гарадскім клінічным шпіталі з дыягназам “пералом ключыцы”, накіраваў у пракуратуру Цэнтральнага раёну сталіцы заяву з прозьбай правесьці пракурорскую праверку выкладзеных фактаў і прыцягнуць віноўных да адказнасьці.

У шпіталі Зьмітра Пармона, якому ў гэты дзень была зроблена складаная хірургічная аперацыя (устаўлена металічная пласьціна, каб ключыца зраслася правільна), наведала праваабаронца Наста Лойка. Яна кажа, што хлопец адыходзіць ад аперацыі і пакуль адчувае сябе ня вельмі добра, у яго паднялася тэмпература. Пацярпелы актывіст падпісаў заяву ў пракуратуру, у якой выклаў факты ўжыцьця гвалту ў дачыненьні да яго супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Ці ўдасца прыцягнуць да адказнасьці віноўных - пакажа час. 

Тэкст заявы:

Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 27.05.2010 г. быў збіты супрацоўнікамі міліцыі, у выніку чаго я быў шпіталізаваны і зараз знаходжуся ў 6-м гарадскім клінічным шпіталі з дыягназам “пералом ключыцы”.

27.05.2010 г. я разам з сябрамі ехаў на роварах па спецыяльнай сцежцы ўздоўж Свіслачы ў групе людзей (каля 10 чалавек). На пераскрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава каля 18.20 да мяне падбеглі некалькі невядомых людзей і сталі здзіраць з мяне белую тканіну з чырвонай рысай. Пры гэтым я не разумеў, што адбываецца (мне ніхто не прадставіўся, падставаў такіх дзеянняў не патлумачыў). Калі ў мяне атабралі маю ўласнасць, да іх падышоў Франак Вячорка, які ехаў разам са мной, і стаў патрабаваць прадставіцца, аддаць тканіну, узяўся за яе.  Адзін з гэтых невядомых людзей у штацкім пасля настойлівых патрабаванняў паказаў яму сваё пасведчанне (са словаў Франака – гэта быў Ждановіч Міхаіл), а пасля разам з іншымі стаў груба валагчы Франака і збіваць яго кулакамі. Франака павалаклі ў машыну (цёмна-сіні мікрааўтобус фальтсфаген з нумарам 9427 ІК-7), а я стаў сыходзіць, але мой шлях перакрыў гэты ж мікрааўтобус ды дагналі гэтыя людзі, ударам звалілі з ног і сталі збіваць моцна кулакамі, а потым закінулі ў аўтобус. Калі я туды сеў, тое адчуў рэзкі боль у правым плячы, дакрануўся да яго і зразумеў, што костка дзіўна рухаецца. Але мяне скінулі з крэсла, загадалі сядзець на падлозе і нанеслі яшчэ некалькі моцных удараў кулакамі. Я сказаў міліцыянтам, што ў мяне, магчыма, зламаная ключыца, але ў адказ яны нанеслі яшчэ некалькі ўдараў.

Толькі  у РУУСе Цэнтральнага раёна, дзе я ўжо амаль губляў прытомнасць, мяне даглядзелі жанчына і выказала меркаванне, што ў мяне зламаная ключыца, і толькі тады выклікалі хуткую дапамогу. Праз 10 хвілін прыехала хуткая і забрала мяне ў шпіталь. Там зрабілі рэнтген і паставілі дыягназ “пералом ключыцы”.

Такім чынам, мяне беспадстаўна збілі супрацоўнікі міліцыі (ці прынамсі адзін з іх ім з’язляецца). Акрамя Франака Вячоркі сведкам майго затрымання былі Антось Койпіш і Кася Давыдзік.

Ужо ў шпіталі мяне наведаў ст.лейтэнант Чэслаўскі В.Ш., які склаў пратакол апытання і выдаў накірунак на судова-медычную экспертызу, але прайсці я яе змагу толькі пасля аперацыі і выпіскі, таму прашу зрабіць запыт у Гарадскі клінічны шпіталь №6 і далучыць да справы медычныя дакументы са шпіталя. А таксама лічу важным, каб гэтай справай займалася пракуратура, паколькі злачынства здзейснена супрацоўнікамі міліцыі.

У сувязі з вышэйвыкладзеным

ПРАШУ:

1. На падставе арт.166 і 168 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь узбудзіць крымінальную справу па факту майго збіцця;

2. Правесці расследванне ў органах пракуратуры і прыцягнуць віноўных да адказнасці.

Дадаткі:

Інфармацыя са СМІ (са здымкамі з Радыё Свабода, дзе бачны асобы, якія затрымліваюць Ф.Вячорку, а таксама потым затрымалі і мяне);

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international