viasna on patreon

У Брэсце дапыталі Ганну Канюс

2010 2010-06-03T10:30:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanjus_hanna.jpg

Старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ганну Канюс дапыталі ў міліцэйскім пастарунку Маскоўскага РАУС Брэста. Прычынаю допыта з'яўляецца справа ператрусаў актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!".

Разам з Ганнай Канюс быў першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі, які паведаміў, што выклікалі яе ў якасці сведкі. Даручэнне аб допыце даў Ленінскі РАУС Мінска:

- Пытанні былі традыцыйныя для праваахоўных органаў. Былі пытанні і па кампаніі "Гавары праўду!". У Ганны Канюс пыталі, ці з'яўляецца яна нейкім штатным супрацоўнікам кампаніі, а мо куратарам. Пыталі і пра банкаўскія рахункі, планы кампаніі, але Ганна нічога не магла адказаць, бо не з'яўляецца нейкім каардынатарам праграмы ці штатным супрацоўнікам. Яна прымае ўдзел у кампаніі як грамадзянін з асабістай ініцыятывай, бо лічыць, што кампанія "Гавары праўду!" з'яўляецца правільнай. Кожнага з нас у дзяцінстве вучылі казаць праўду і ў школе, ва універсітэце.

Пытанне канфіскаваных рэчаў так і застаецца адкрытым. Актывістам пакуль не аддалі ні офісную тэхніку ні асабістыя інфармацыйныя носьбіты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства