Аўтааматары зьвярнуліся ў прэзыдэнцкую адміністрацыю

2010 2010-06-02T11:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stop_benzin.jpg

1 чэрвеня аўтааматары перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта калектыўны зварот з патрабаваньнем перагледзець парадак фарміраваньня адпускных цэн канцэрну "Белнафтахім" на нафтапрадукты. Пра гэта паведаміў адзін з актывістаў кампаніі "Стоп-бензін" Канстанцін Міхайлаў.  Менавіта "Белнафтахім" аўтааматары лічаць галоўным віноўнікам падаражаньня бэнзіну. З пачатку года канцэрн тройчы павышаў цэны на бэнзін, у цэлым больш чым на 15%.

З 1 па 4 чэрвеня ў шэрагу гарадоў Беларусі праходзіць акцыя аўтааматараў супраць павышэньня цэн на бэнзін на ўнутраным рынку. Яе ўдзельнікі маюць намер ігнараваць запраўкі канцэрна "Белнафтахім" ці ў знак пратэсту купляць не больш за два літры паліва.

У калектыўным звароце да Аляксандра Лукашэнкі аўтааматары падкрэсьліваюць, што "ў сваіх дзеяньнях канцэрн "Белнафтахім" кіруецца не рыначнай абстаноўкай, а выключна паняцьцем сваёй уласнай выгады". Яны таксама просяць растлумачыць мэханізм і сутнасьць працэсу фармаваньня адпускных цэн на нафту і нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на запраўках рэспублікі, а менавіта на бэнзін і дызэльнае паліва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international