Выдаўца «самвыдатаўскай» газеты «Покліч волі» звольнілі з працы

2010 2010-06-02T17:20:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сяргей Салодкін, цяпер ужо былы настаўнік беларускай мовы з вёскі Копці Віцебскага раёна, выдае для землякоў газету накладам 299 асобнікаў на ўласныя сродкі. Ён не выключае, што крытычныя артыкулы «паспрыялі» яго звальненню.

Сп. Салодкін распавёў, што яго папярэдзілі пра звальненне крыху больш як месяц таму: выклікалі ў райаддзел адукацыі і сказалі, што кантракт не працягнуць, бо ягоная настаўніцкая праца прызнана «малаэфектыўнай». Здарылася гэта якраз на другі дзень пасля мясцовых выбараў, падрыхтоўку да якіх настаўнік раскрытыкаваў у сваім артыкуле «Палітычная паталогія». Адной з гераінь атыкулу была загадчыца аддзела адукацыі, якая выконвала абавязкі старшыні раённай выбарчай камісіі.

Пра тое, што яго газета «Покліч волі» лічыцца ў начальства «апазіцыйнай», яму неаднаразова рабілі намёкі і ў школе, і ў райаддзеле адукацыі. Яшчэ адна прычына, якая магла паўплываць на рашэнне чыноўнікаў, — гэта нежаданне Сяргея Салодкіна ўступаць у афіцыйны настаўніцкі прафсаюз. Так лічыць ён сам, і да такой высновы яго схілілі былыя папераджальныя гутаркі са школьнай адміністрацяй.

Сяргей Салодкін не толькі не збіраецца спыняць выпуск сваёй газеты, але і плануе распачаць шчыльнае супрацоўніцтва з якім-небудзь агульнабеларускім незалежным выданнем.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international