Сітуацыю адносна вынесеных Цэнтральнай камісіяй папярэджаньняў ініцыятыўным групам А. Мілінкевіча і З. Пазьняка каментуе юрыст Валянцін Стэфановіч.

2006 2006-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Папярэджаньні ініцыятыўным групам А. Мілінкевіча і З. Пазьняка было вынесенае Цэнтральнай камісіяй на падставе арт. 49 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Аднак, дадзены артыкул гаворыць наступнае: “пры парушэньні кандыдатам, яго даверанай асобай ці ініцыятыўнай групай грамадзян па сбору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэньня кандыдатам, і правядзеньню агітацыі за яго абраньне патрабаваньняў дадзенага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах кандыдат, ініцыятыўная група папярэжваецца адпаведнай тэрытарыяльнай, акруговай камісіяй, а ў выпадку паўторных парушэньняў дадзенага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь адпаведная тэрытарыяльная, акружная камісія ці Цэнтральная камісія могуць адмяніць рашэньне аб рэгістрацыі кандыдата”.

Такім чынам у пераліку камісіяў, якія могуць вынесьці папярэджаньне ініцыятыўнай групе Цэнтральнай камісіі няма. Такое папярэджаньне па сэнсе арт. 49 Выбарчага кодэкса можа зрабіць адпаведная тэрытарыяльная камісія па правядзеньні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі якой мела месца тое ці іншае парушэньне. Цэнтральная камісія толькі пры паўторнасьці парушэньня можа адмяніць рашэньне аб рэгістрацыі кандыдата, альбо адмовіць ў рэгітсрацыі ў якасьці кандыдата ў Прэзідэнты ў выпадках прадугледжаных ч. 5 арт. 49 Выбарчага кодэкса (без папярэдняга вынясеньня папярэджаньня).
У арт. 33 Выбарчага кодэкса, якія ўтрымлівае паўнамоцтвы Цэнтральнай камісіі, таксама нічога не гаворыцца аб праве выносіць папярэджаньні ініцыятыўным групам па вылучэньні прэтэндэнтаў у кандыдаты.

У сувязі з гэтым мне падаецца, што ў дадзеным выпадку Цэнтральная камісія проста не мела права выносіць папярэджаньне ініцыятыўным групам А. Мілінкевіча і З. Пазьняка, гэта прэрыгатыва адпаведных тэрытарыяльных камісіяў. Дадзенае рашэньне варта абскардзіць у судовым парадку, хаця па мінулых выбарах вядома, што Вярхоўны Суд адмаўляе ў прыняцьці падобных скаргаў з-за іх не падсуднасьцю суду. Справа ў тым, што Выбарчы кодэкс прадугледжвае магчымасьц абскарджаньня ў судовым парадку толькі рашэньня Цэнтральнай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў Прэзідэнты ці аб адмене рашэньня аб рэгістрацыі ў якасьці кандыдата. Гэта відавочная хіба дзеючага выбарчага заканадаўсвта, але паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у судовым парадку падлягаюць абскарджаньню дзеяньні любых дзяржаўных органаў, а Цэнтральная камісія, штоб яна там не казала наконт свайго статусу, такім органам менавіта і ёсьць.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international