Брэст: допыты актывістаў

2010 2010-06-02T13:12:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanjus_hanna.jpg

Актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Брэста выклікалі ў міліцыю. Прычынаю выкліку з'яўляюцца ператрусы, звязаныя з грамадзянскай кампаніяй "Гавары Праўду".

Кіраўніцтва гарадской арганізацыі партыі спадзяецца, што справа вакол канфіскаванай тэхнікі ў выніку ператрусаў пачне вырашацца і праваахоўчыя органы хаця б паведамяць? у якім статусе знаходзяцца канфіскаваныя рэчы, адзначае старшыня гарадской суполкі сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс.

- Мы, канечне, чакаем. Калі канфіскавалі - павінны патлумачыць, чаму канфіскавалі. У якім стасусе я праходжу па гэтай справе, у якім статусе праходзіць партыйны офіс? Было канфіскавана шмат асабістых рэчаў: і флешкі, і нотбукі, і і нататнікі. - усё, проста ўсё.

Нагадаем, што 18 мая па ўсёй краіне прашлі гвалтоўныя ператрусы ў актывістаў кампаніі "Гавары праўду" у момант якіх у большасці была канфіскаваная офісная тэхніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international