У райцэнтрах зьявяцца скрыні для ананімных скаргаў на чыноўнікаў

2010 2010-06-01T13:58:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/skrynja.jpg

Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі пачынае маніторынг стану спраў на месцах па арганізацыі работы з грамадзянамі, разгляду іх зваротаў і вырашэньню актуальных праблем насельніцтва.

Як падае БЕЛТА, праверцы падлягаюць усе вобласьці і Менск, а таксама шэраг міністэрстваў. У цэнтры ўвагі – пытаньні якасьці жыцьця людзей.

Пачынаючы з 31 мая дзевяць міжведамасных працоўных груп выедуць ва ўсе рэгіёны рэспублікі і вывучаць сытуацыю ў найбольш адчувальных для насельніцтва сфэрах: жыльлёва-камунальная гаспадарка, жыльлёвае будаўніцтва, праца і сацыяльная абарона, ахова здароўя, гандаль, бытавыя паслугі і іншыя.

У час праверак будуць выяўлены асноўныя праблемныя пытаньні, што хвалююць насельніцтва, прааналізавана выкананьне дзяржаўнымі структурамі заканадаўства аб рабоце са зваротамі грамадзян і дэбюракратызацыі.

Паводле паведамленьня БЕЛТА, для атрыманьня максымальна поўнай інфармацыі ў найбольш наведвальных установах райцэнтраў (выканкамы, натарыяльныя канторы, ЖЭСы, службы БРТІ, паліклінікі, крамы і г.д.) установяць урны з блянкамі ананімных анкет, якія даюць магчымасьць пакінуць паведамленьне аб тых праблемах, што існуюць у рэгіёне, і недахопах у рабоце мясцовых органаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international