Пракурор апратэставаў апраўдальны прысуд па справе верніка Яна Міхайлава

2010 2010-06-01T12:57:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jan_mihajlau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынесены Яну Міхайлаву судом Менскага раёну апраўдальны прысуд у бліжэйшы час можа быць адменены. У апошні прадугледжаны заканадаўствам дзень дзяржаўны абвінаваўца Даўбнюк Л.П. падала касацыйны пратэст па гэтай крымінальнай справе.

Пратэст быў пададзены 14 траўня і ў бліжэйшы час будзе разглядацца Менскім абласным судом (дата разгляду пакуль не прызначана). У выпадку, калі аблсуд адменіць прысуд, справа будзе накіраваная на новы, ужо трэці, разгляд. Менскі раённы суд разглядаў справу двойчы.

Ян Міхайлаў абвінавачваўся ва ўхіленні ад тэрміновай вайсковай службы (ч.1 арт. 435 КК РБ). Як вернік Царквы Хрысціян Веры Евангельскай “Новы Запавет” і старэйшы сын у шматдзетнай сям’і малады чалавек па сваіх рэлігійных перакананнях і сямейных абставінах не мог праходзіць тэрміновую вайсковую службу. Ён прасіў прадаставіць яму магчымасць альтэрнатыўнай службы, але на гэта ваенкамат прапанаваў яму толькі службу ў рэзерве. Аднак прызыўная камісія ў ліпені 2009 г. у парушэнне дырэктывы Міністэрства абароны прыняла рашэнне аб накіраванні Я.Міхайлава на тэрміновую службу. Пра ўжбуджаную супраць сябе крымінальную справу ён даведаўся толькі ў дзень затрымання.

Нагадаем, што ў Гомелі па аналагічнай справе днямі быў апраўданы Гомельскім судом Зміцер Смык, а Яўген Якавенка, якому пракурор запрасіў тры месяцы арышту, зараз чакае прысуду.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international