Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-06-01T12:52:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінчонак

Мінчонак

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка перасьледу”, “Падзея тыдня”, “Інтэрвію са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці” і “Захаваем жыцьцё”.

Час выхаду праграмы ў эфір 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя зьяўляецца стварэньне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і разьвіцьці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды сьвеце.

Сайт: http://www.racyja.com/pages/listen.html

Сёньня, 1 чэрвеня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты перасьледу за мінулы тыдзень.

У рубрыцы “Падзея тыдня” гаворка пойдзе пра вызваленьне з калоніі 25 траўня актывіста "Маладога Фронту" Арцёма Дубскага, прызнанага Міжнароднай праваабарончай арганізацыяй "Amnesty International" у ліку іншых удзельнікаў "працэсу 14-ці" вязьнем сумленьня.

На пачатку году ПЦ “Вясна” прагназаваў узмацненьне хвалі рэпрэсіяў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Але тады яшчэ праваабаронцы не маглі прадбачыць, улады пойдуць на крымінальны пераслед альбо рэпрэсіі будуць мець прыхаваны характар. У якім рэчышчы развіваецца сітуацыя? Сваю ацэнку падзеям апошніх тыдняў дае кіраўнік ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

Завершыць праграму рубрыка “Захаваем жыцьцё”, у якой прадстаўлены апошнія падзеі, зьвязаныя з кампаніяй за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

А ў музычных паўзах у выкананьні легендарных “Песняроў” прагучаць песні на вершы класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча, які 25 траўня 1917 году заўчасна пайшоў з жыцьця, пакінуўшы нашчадкам неўміручы “Вянок” з друкарні пана Марціна Кухты.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international