“Маладафронтаўца” затрымалі за кнігу “Маладафронтаўцы”

Увечары 30 траўня пасьля зьезду “Маладога Фронту” ў Менску быў затрыманы актывіст арганізацыі з Магілёву Зорка Дзьмітры.
30 траўня а палове дзесятай вечара да хлопцаў з магілёўскай філіі МФ, якія прыехалі ў Менск на маладафронтаўскі зьезд, падышлі міліцыянты з патрабаваньнем праверыць заплечнікі на наяўнасьць наркотыкаў. У Дзімы пры вобшуку заўважылі кнігу "Маладафронтаўцы", гэта й сталася нагодай для затрыманьня. Міліцыянты абгрунтоўвалі свае дзеяньні неабходнасьцю праверыць кнігу й высьвятліць асобу хлопца.
Юнака адвезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну г. Менску, там узялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі й без складаньня пратаколу адпусьцілі каля гадзіны ночы.
З-за безсэнсоўных дзеяньняў міліцыянтаў, магілёўскія сябры МФ спазьніліся на цягнік дахаты.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international