Спецслужбы разагналі велапрабег

2010 2010-05-27T19:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст «Моладзі БНФ» Франак Вячорка разам з іншымі ўдзельнікамі  акцыі велапрабегу ў памяць Максіма Багдановіча, якіх 27.05  жорстка разагналі амапаўцы і спецслужбы наведалі ў шпіталі Змітра Пармона. Актывісту  пры спробе абараніць Франаку Вячорку зламалі ключыцу.

Да іншых удзельнікаў акцыі таксама была прымененая сіла, затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў, адзначае Франак Вячорка:

- Затрымлівалі па наводцы, а Зміцера Пармонава, бо ў яго на плячах быў бел-чырвона-белы сцяг. Для іх сцяг як чырвоная тканіна для быка. Сутыкненне і пачалося з-за сцяга. Спецслужбы яго пачалі адбіраць, а мне казалі, што раз мяне армія не выправіла, то яны выправяць. Я думаю, што гэта спроба сарваць акцыю і адпомсціць за ўдзел у выбарах.

Па словах Франака Вячоркі, ён яшчэ сёння плануе узяць накіраванне з Мінскага РУУС для таго каб зняць пабоі, каб затым накіраваць у адпаведныя інстанцыі скаргі аб незаконным затрыманні. Інфармацыю атрымаюць і міжнародныя праваабрончыя арганізацыі, запэўнівае Франак Вячорка.

***

Велапрабег у гонар Максіма Багдановіча, арганізаваны актывістамі "Моладзі БНФ", быў жорстка разагнаны спецслужбамі, паведаміў моладзевы актывіст Антон Койпіш.

Удзельнікі велапрабегу нават не паспелі разгарнуць сімволіку акцыі, як з'явіліся невядомыя ў спартыўнай форме. Яны збілі ўдзельнікаў акцыі Франака Вячорку і Змітра Пармона, запіхалі іх у мікрааўтобус і павезлі ў ў Цэнтральны РАУС Мінску.

- Планавалі выязжаць ад стэлы, што на перакрыжаванні Машэрава і Пераможцаў. У самым пачатку выехаў нейкі блакітны аўтобус з якога выбеглі хлопцы ў спартовым адзенні і пачалі быць Франака Вячорку. За яго быў уступіўся Зміцер Пармонаў. Хлопцаў збілі і зацягнулі ў аўтобус. У Зміцера пералом ключыцы, ён у шпіталі. Іх увогуле завезлі былі ў Цэнтральны РАУС, пасля Зміцера завезлі ў шпіталь, адзе Франак не вядома.

Як адзначыў Антон Коктыш, у акцыі прымала ўдзел дастаткова шмат чалавек, але менавіта Франака Вячорку і Змітра Пармона, які за яго заступіўся. Падчас збіцця Пармону зламалі ключыцу, таму з міліцыі адразу накіравалі ў шосты шпіталь Менска. Дзе знаходзіцца Франак Вячорка, Антон Коктыш не ведае, так як мабільны тэлефон Вячоркі не адказвае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international