У Бабруйску апраўдалі актывіста БХД

2010 2010-05-28T16:47:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciah.jpg

27 траўня пасля сямі судовых паседжанняў, суддзя Бабруйскага суду Натальля Чарапуха спыніла адміністрацыйную справу супраць актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Яўгена Васьковіча.

Дзевятнаццацігадовага хлопца міліцыянты вінавацілі ў тым, што ён на матчы юніёрскага першынства па хакеі Беларусь — ЗША "размахваў забароненай сімволікай, крычаў, чым парушаў грамадскі парадак і спакой грамадзян". Суддзя не знайшла ў дзеяннях актывіста складу правапарушэння.

Яўгена Васьковіча затрымалі 18 красавіка. Бел-чырвона-белым сцягам і воклічам "Беларусь, наперад" ён паспеў падтрымаць беларускую хакейную дружыну толькі цягам прыблізна дзесяці хвілінаў.

Затрымаў актывіста ахоўнік сектару і перадаў міліцыянтам-вайскоўцам Сіўкіну і Бароніну. Яны завялі хлопца ў пастарунак, дзе зьбілі, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Там напісалі, што Васьковіч размахваў забароненай сімволікай, крычаў, сварыўся з іншымі заўзятарамі. Аднаго з іх, Генадзя Кушнера, міліцыянты знайшлі пасля таго, як суддзя перанесла паседжанне з-за адсутнасці сведкаў. Аднак на судзе, паводле Васьковіча, гэты сведка даваў супярэчлівыя паказанні. Напрыклад, казаў, што сядзеў у сектары, дзе квіткі прадаваліся па 5 тыс. рублёў, набыў квіток за 7 тысячаў, а суду прадаставіў квіток коштам 12 тыс.

Чамусьці, маючы квіток у самы дарагі сектар, ён вырашыў сесці ў самым танным. Дзіўна. Суддзя таксама абурылася, злавалася на міліцыянтаў, на Кушнера за тое, што яе падманваюць", - кажа актывіст.

Іншыя сведкі, міліцыянты-вайскоўцы Сіўкін і Баронін таксама не змаглі ясна распавесці суду, што канкрэтна процізаконнага зрабіў Васьковіч.

На ўсе пытанні суддзі сёння Сіўкін адзказваў “Не ведаю”. А калі суддзя запыталася, ці лаяўся я падчас затрымання, увогуле сказаў: “Я не знаю, он разговаривал на незнакомом иностранном языке”, - паведаміў Яўген Васьковіч.

Яўген Васьковіч задаволены выракам, аднак заўважае: калі б міліцыянты лепш рыхтавалі матэрыялы да суду, то прысуд быў бы не на ягоную карысць. Актывіст упэўнены, што справу распачалі па загаду кіраўніка ідэалагічнага аддзелу Бабруйскага выканкаму Маркачова, які прысутнічаў на хакейным матчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international