Новая практыка ў Віцебску: затрыманьне актывістаў з дапамогай ДАІ

2010 2010-05-28T15:42:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dai.jpg

Барыса Хамайду аштрафавалі на 87,5 тыс. рублёў. Штраф на актывіста наклала ДАІ - яго абвінавацілі ў парушэньні правілаў дарожнага руху 20 красавіка. Але гэта, на думку апазыцыянэра было толькі падставай для затрыманьня.

Апазыцыянэр кажа, што супрацоўнікі ДАІ затрымалі яго невыпадкова - бо ў яго пры сабе была відэакасэта з запісам, як на будынку Кастрычніцкага РАУС вывешваюць сьцяг.

Падзеі са сьцягам на пастарунку адбываліся 20 красавіка , калі ў райаддзел прывезьлі затрыманых віцебскіх актывістаў, у тым ліку Сяргея Каваленку, якога ў той дзень мусілі судзіць. У Кастрычніцкі райсуд ён прыйшоў пад бел-чырвона-белым сьцягам, што й сталася пачаткам шматлікіх затрыманьняў у Віцебску.

Барыс Хамайда згадвае, што на машыне ДАІ яго даставілі ў Чыгуначны РАУС і тут жа пры асабістым даглядзе знайшлі і канфіскавалі відэакасэту, якую ён меркаваў схаваць і пазьней перадаць журналістам. На думку актывіста, за ім сачылі, бо адразу, як толькі на будынку Кастрычніцкага райаддзелу зьявіўся сьцяг, на вуліцу выскачылі міліцыянты і пачалі хапаць актывістаў, якія прыйшлі даведацца пра лёс затрыманых раней аднадумцаў.

Афіцыйную паперу пра тое, што ён усё ж аштрафаваны за парушэньне правілаў дарожнага руху, Барыс Хамайда атрымаў толькі сёньня.

Практыка затрыманьня актывістаў з дапамогай супрацоўнікаў ДАІ зьявілася ў Віцебску нядаўна. 6 траўня за падобнае парушэньне быў затрыманы сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка. Калі ён ня стаў адмаўляць свае віны і прапанаваў адразу заплаціць штраф, яго завезьлі ў пастарунак, а потым, склаўшы пратакол за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы, адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international