У Гарадзенскім раёне міліцыянты затрымалі машыну, у якой ехалі галоўны рэдактар часапіса “Magazyn Polski ў эміграцыі” Андрэй Пачобут і ягоны калега Анджэй Лісоўскі.

2006 2006-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 студзеня ў Горадні а 6-й раніцы на кватэру да Андрэя Пачобута прыходзілі міліцыянты, каб даставіць яго ў пастарунак, але Андрэя не было дома.
Паводле Пачобута, візыт міліцыі мог быць зьвязаны з тым, што у праграме "У цэнтры ўвагі", паказанай па БТ, наконт яго было сказана, што ён "абвінавачваецца ў некалькіх дробных крымінальных злачынствах" і што ён "патэнцыйны крымінальнік". Праграма выйшла пасьля таго, як у Беларусі стаў распаўсюджвацца новы нумар надрукаванага ў Польшчы часопіса "Magazyn Polski" у эміграцыі", які рэдагуе спадар Пачобут. Дарэчы, ён зьяўляецца падазраваным толькі па адной крымінальнай справе — аб запалохваньні дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана.

Каля 15-й гадзіны міліцыянты затрымалі машыну з Андрэям Пачобутам і ягоным калегам Анджэям Лісоўскім і даставілі ў Гарадзенскі райаддзел міліцыі. Журналіст не дазволіў абшукаць машыну бяз санкцыі пракурора.
У аддзяленьні "Дзявтоўка" ў Пачобута міліцыянты забралі 50 асобнікаў часопісу "Magazyn Polski" у эміграцыі" і скалалі пратакол канфіскацыі. Андрэй Пачобут патрабаваў, каб пры гэтым прысутнічаў ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў, які прыехаў у РАУС, але адвакату адказалі, што спадар Пачобута там няма. Узяўшы тлумачэньні, каля 18-й гадзіны сп. Пачобута адпусьцілі. Яму патлумачылі, што міліцыя праводзіць праверку "паводле інфармацыі кампэтэнтных органаў" аб тым, што "ён прадстаўляецца галоўным рэдактарам "Магазына Польскага".

***

У гэты ж дзень у Горадні была часова спынена машына сябра СПБ Мечыслава Яскевіча, у якой ехала Анжаліка Борыс. Спачатку яны заўважылі, што за імі едзе міліцэйская машына, а неўзабаве міліцыянты ўключылі сырэну і гучнагаварыльнік, прымусіўшы машыну, у якой ехала кіраўніца непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў, спыніцца. Анжаліка Борыс паведаміла Радыё Свабода, што міліцыянты агледзелі багажнік, некуды патэлефанавалі, сталі патрабаваць у яе дакумэнты, але хвілінаў праз пятнаццаць адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international