Ірыну Халіп зноў дапыталі па крымінальнай справе

2010 2010-05-27T15:08:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/halip.jpg

У сераду, 26 траўня, сябра ГА «БАЖ», карэспандэнта расійскай «Новой газеты» Ірыну Халіп зноў дапыталі ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Допыт зноў вёў старшы дазнаўца Упраўлення ўнутраных спраў Гомеля Аляксандр Пусеў.

Як распавяла Ірына Халіп прэс-службе ГА «БАЖ», допыт працягваўся амаль дзве гадзіны. Журналістцы паведамілі, што адабраны ў яе пад час ранейшага ператрусу кампутар далучаны да рэчавых доказаў па крымінальнай справе, узбуджанай пракуратурай Гомельскай вобласці 31.12.2009 паводле ч.2 арт.188 КК РБ па факце з’яўлення ў Інтэрнеце паклёпу на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, таму найбліжэйшым часам вернуты не будзе.

«Пад час допыту дазнаўца праяўляў павышаную цікавасць да маёй прафесійнай дзейнасці, у мяне пыталіся, што я пісала пра сілавыя структуры, якім чынам мае артыкулы з’яўляюцца на сайце “Хартыі”97». Яны таксама цікавіліся маім мужам Андрэем Саннікавым, — паведаміла журналістка. – Аляксандр Пусеў адзначыў, што пакуль не мае дастаткова падставаў, каб перавесці мяне і іншых журналістак у ранг падазраваных».

Нагадаем, што адабраныя пад час ператрусаў кампутары не былі вернуты ні журналістцы “Хартыі-97” Наталлі Радзінай, ні шэф-рэдкатарцы “Народнай волі” Святлане Калінкінай, ні намесніцы галоўнага рэдактара “НВ” Марыне Коктыш.

Акрамя таго, цяпер усе 8 камп'ютэраў, забраных пры ператрусе ў “Хартыі”, а таксама флэшка і сістэмныя блокі працоўнага і хатняга камп’ютэраў Марыны Коктыш сталі рэчавымі доказамі ў справе аб паклёпе.

Ірыну Халіп выклікаюць у міліцыю

Наталья Радина: «Из „охотничьего дела“ торчат ослиные уши»

Камп’ютэры журналістак застаюцца на экспертызе. Нават тыя, у якіх нічога не знойдзена

«Заклікаю праваахоўныя органы пакінуць журналістаў у спакоі…»

Сьвятлану Калінкіну дапыталі як сьведку

Новыя ператрусы ў журналістаў і грамадскіх актывістаў

Милиция обыскала офис charter97.org, изъяла технику и избила сотрудницу

В редакции «Народной воли» проходит обыск

Милиция разгромила офис сайта Хартии’97

Обыск у Андрея Санникова и Ирины Халип

Обыск в редакции газеты «Народная Воля»

Из офиса «Хартии-97» изъяли компьютеры. Обыскивают квартиру Андрея Санникова и рабочее место редактора «Народной воли» Светланы Калинкиной

Пасля «Хартыі’97» ператрус зладзілі ў рэдакцыі «Народнай Волі»

Адбываецца ператрус на кватэры Марыны Коктыш

Ператрусы на кватэры «Хартыі’97» і ў рэдакцыі «Народнай волі»

С. Калінкіна: «Гэта дэмаралізацыя людзей, якія пішуць пра гучныя справы»

Радзіна: «Спэцназаўцы ўскідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні»

У офісах «Народная Волі» і «Хартыі’97» правялі ператрус

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international