Amnesty International: у Беларусі парушаюцца правы чалавека

2010 2010-05-27T13:20:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnestyshield.jpg
Міжнародная амністыя

Міжнародная амністыя

Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала штогадовую справаздачу аб парушэньнях правоў чалавека ў сьвеце.

У справаздачы аналізуецца становішча ў 159 краінах. Паводле Amnesty International, грамадзянскія правы і свабоды скарачаліся ў некаторых краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі, і былі заўважаныя абмежаваньні свабоды выказваньняў у Расеі, Турэччыне, Турксеністане, Азэрбайджане, Беларусі і Узбэкістане

Беларусі ў справаздачы прысьвечаны асобны разьдзел.

На пачатку справаздачы адзначаецца, што ў Беларусі “улады працягвалі выносіць сьмяротныя прысуды. Забараняліся грамадзкія і культурныя мерапрыемствы, удзельнікі мірных дэманстрацый затрымліваліся, падвяргаліся жорсткаму абыходжаньню ў міліцэйскіх пастарунках. Правы на свабоду асацыяцый і сходаў былі абмежаваныя. Неадэкватныя спосабы прымяняліся ў барацьбе з гвалтам супраць жанчын. Працягваецца кантроль над сродкамі масавай інфармацыі”

Сьмяротнае пакараньне

У справаздачы адзначаецца, што 29 чэрвеня палата прадстаўнікоў стварыла рабочую групу для распрацоўкі прапановаў аб увядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне. Аднак у Беларусі працягвалі выносіцца сьмяротныя прысуды. Два чалавекі былі асуджаныя нас сьмерць на працягу году. 22 чэрвеня Берасьцейскі абласны суд асудзіў на сьмерць 30-гадовага Васіля Юзепчука, а 22 ліпеня Менскі абласны суд асудзіў на сьмерць 25-гадовага Андрэя Жука. Сьмяротныя прысуды былі пацьверджаныя ў апэляцыйнай інстанцыі. У студзені Васіль Юзэпчук і яшчэ адзін чалавек былі затрыманыя і абвінавачаныя ў забойстве шасьці пажылых жанчын у пэрыяд з лістапада 2007 г. па студзень 2009 г. 29 чэрвеня абодва былі прызнаныя вінаватымі Берасьцейскім абласным судом. Другі чалавек буў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне. Васіль Юзэпчук быў асуджаны на сьмерць. Суд адхіліў ягоную апэляцыю. Васіль Юзэпчук нарадзіўся ва Украіне і належыць да маргінальнай групы этнічных цыганоў і, магчыма, разумова непаўнавартасны. Ягоны адвакат заявіў, што расьследаваньне і судовае разьбіральніцтва мела прынцыповыя заганы, і што Васіля Юзэпчука зьбівалі, каб прымусіць прызнацца ў забойстве. 12 кастрычніка Камітэт ААН па правах чалавека заклікаў беларускае кіраўніцтва не выконваць прысуд у адносінах да Юзэпчука да перагляду справы.

Свабода сходаў

Amnesty International зьвяртае ўвагу, што ўлады па-ранейшаму парушаюць права на свабоду сходаў, не дапускаючы дэманстрацый ў адпаведнасьці з вельмі жорсткім законам. Для разгону акцыяў прымянялася празьмерная сіла.

20 лютага ўлады Гомелю адмовілі невялікай групе асобаў для правядзеньня акцыі з мэтай інфармаваньня пра геяў, лесьбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў. Улады спаслаліся на тое, што заяўка ня мела копіі кантракту з мясцовым аддзелам паліцыі, з клінікай і камунальнай службай, каб пакрыць выдаткі на забесьпячэньне грамадзкага ладу, бясьпекі і прыбіраньне пасьля акцыі. Гомельскі раённы суд прызнаў рашэньне адпавядаючым закону і адхіліў апэляцыю.

Мірныя акцыі, якія праводзяцца 16-га кожны месяц ў памяць аб зьнікненьні Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадскага, рэгулярна разганяюцца з прымяненьнем сілы. 16 верасьня міліцыя ў Менску прымянілі празьмерную сілу і затрымалі 31 чалавека, пратрымаўшы іх больш за тры гадзіны без прад’яўленьня абвінавачваньня. Каля сарака мужчын у цывільным зьбівалі дэманстрантаў, некаторых зьбівалі ў аўтобусе. У міліцэйскім участку іх прымусілі стаяць тварам да сьцяны тры гадзіны, падвяргалі абразам, запалохваньням і зьбівалі.

Вязьні сумленьня

Свабода некаторых асоб за ўдзел у акцыі пратэсту ў студзені 2008 г. па-ранейшаму абмежаваная. Умовы абмежаваньня свабоды нагэтулькі сур’ёзныя, што могуць з’яўляцца хатнім арыштам. Акрамя таго, хаця прысуд аб абмежаваньні свабоды выносіцца судзьдзём,

7 ліпеня Арцём Дубскі быў асуджаны на адзін год пазбаўленьня волі Асіповіцкім судом, а 15 чэрвеня Максім Дашук быў асуджаны на адзін год і тры месяцы абмежаваньня волі Маскоўскім судом г. Менску. Amnesty International прызнае іх вязьнямі сумленьня. Гэтыя маладыя людзі былі ў ліку 11 асоб, якія атрымалі тэрмін да двух гадоў абмежаваньня волі. Па стану на лістапад 2009 года, пяцёра зь іх амніставала, а трое выехалі за мяжу.

Абаронцы правоў чалавека

Арганізацыі грамадзянскай супольнасьці ў сваёй дзейнасьці сутыкаюцца са шматлікімі перашкодамі з боку ўлады.

26 студзеня арганізацыі “Наша Вясна” (раней вядомая як “Вясна”) ў трэці раз атрымала адмову ў рэгістрацыі. Міністэрства юстыцыі адхіліла заяўку на некалькіх падставах: ранейшая судовасьць членаў групы, недакладнасьці ў сьпісе заснавальнікаў, адсутнасьць апісаньня мэханізму абраньня старшыні і сакратара, цесната ў штаб-кватэры. 22 сакавіка Вярхоўны суд пакінуў рашэньне мінюсту ў сіле. 28 траўня міністэрства юстыцыі ў чарговы раз адмовіла ў рэгістрацыі. 16 чэрвеня заснавальнікі “Нашай Вясны” абскардзілі рашэньне, аднак 12 жніўня Вярхоўны Суд пацьвердзіў рашэньне.

Гвалт у адносінах да жанчын

21 студзеня набыў моц новы закон, які ўводзіць адказнасьць за гвалт у сям’і. Тым ня менш, адвакацкія рэсурсы для барацьбы з гвалтам у адносінах жанчын адсутнічаюць. Толькі ў канцы году была аказаная дапамога двум ахвярам сямейнага гвалту – з дзяржаўных і няўрадавых фондаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international