Маладафронтавец Арцём Дубскі, які выйшаў на волю, мае намер заняцца праваабарончай дзейнасцю

2010 2010-05-25T15:42:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubski-na-voli.jpg
фота belapan.com

фота belapan.com

Раніцай 25 мая з магілёўскай калоніі № 19 вызвалены актывіст "Маладога фронту" (Чэхія) Арцём Дубскі.

Супрацоўнікі калоніі вывезлі Дубскага на службовым аўтамабілі на чыгуначны вакзал прыкладна ў 7.30, нягледзячы на тое што каля калоніі яго чакалі маці, сябры і журналісты. Прыкладна ў 8.00 ім паведамілі, што Арцём ужо вызвалены і знаходзіцца на вакзале.

Ужо на вакзале Дубскі расказаў журналістам, што раніцай яму загадалі хутка сабрацца, далі 7 тысяч рублёў і вывезлі на вакзал. Паводле слоў Арцёма, на працягу двух найбліжэйшых тыдняў ён плануе адпачыць, а затым працягне грамадскую дзейнасць. Найперш маладафронтавец мае намер заняцца аказаннем дапамогі зняволеным, чые правы парушаюцца.

Вызвалення Арцёма Дубскага патрабавалі еўрапейскія структуры, а праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала яго ў ліку іншых удзельнікаў "справы чатырнаццаці" вязнем сумлення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international