viasna on patreon

Студэнтамі з усёй Эўропы сакавік аб’яўлены месяцам змаганьня супраць платнай адукацыі. 13 сакавіка ў шматлікіх краінах пройдуць акцыі супраць ператварэньня адукацыі ў аб’ект гандлю. Беларускае студэнцтва ў Эўропе, прадстаўляе Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў, якое таксама далучаецца да эўрапэйскай студэнцкай кампаніі

2003 2003-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сусьветным Сацыяльным Форуме ў студзені 2003 года у Порта Алегрэ студэнты з усяго сьвету падтрымалі ідэю правядзеньня агульнага дню студэнцкай акцыі ў сакавіку 2003 года. Пад час дыскусіяў на Эўрапэйскім Сацыяльным Форуме набходнасьць агульнай барацьбы эўрапэйскіх студэнтаў супраць Агульнай Дамоўленасьці ў Гандлі Паслугамі (GATS - General Agreement on Trade in Services) была падтрымана ўсімі ўдзельнікамі. Працэс камадыфікацыі адукацыі, калі студэнт падаецца як спажывец, а ВНУ як пастаўшчык “адукацыі-прадукту” зьяўляюцца знакамі таго, што культура таксама становіцца на рынкавыя рэйкі. Днём агульнаэўрапэйскіх студэнцкіх акцыяў супраць камадыфікацыі адукацыі абралі 13 сакавіка.
31 сакавіка Эўрапейскі Зьвяз зьбіраецца прадстаўляць свае прапановы Сусьветнай Гандлёвай Арганізацыі (WTO) на перамовах у межах GATS. Шмат якія арганізацыі мабілізуюцца ў сакавіку супраць GATS: 9 сакавіка ў Брусэлі адбудзецца эўрапэйская дэманстрацыя. 13 сакавіка розныя студэнцкія арганізацыі будуць праводзіць мэрапрыемствы, якія найбольш адпавядаюць ім і сытуацыям ў адпаведных краінах, – сходы, сэмінары, сымбалічныя акцыі, прэс-канфэрэнцыі і г.д. Да прыкладу, у Італіі 13 сакавіка шэраг унэвэрсытэтаў ператворыцца ў супэрмаркеты, сымбалізуючы працэс, калі адукацыя ператвараецца ў тавар абмену.
Беларуская сыстэма адукацыі нібыта выпадае з агульнай карціны адукацыі ў Эўропе. Нават існуючая сыстэма з платнай адукацыяй не адпавядае беларускаму заканадаўству. Вядомы шэраг выпадкаў, калі аплата за навучаньне ў беларускіх ВНУ павышаецца, парушаючы дамоўленасьць са студэнтамі. Так, напрыклад, у Столінскім Дзяржаўным Аграрна-Эканамічным Каледжы (СДАЭК) аплата за навучаньне са студзеня павысілася ў два разы. Такія выпадкі заўважаныя і ў шэрагу іншых ВНУ. З-за недахопу інфармацыі студэнты ў Беларусі вельмі часта ня ведаюць, як бараніць свае правы.
ЗБС працягвае сваю кампанію “Адкрыты студэнцкі форум. Думкі ўслых”, адной з мэтаў якой ёсьць інфармаваньне беларускіх студэнтаў пра існуючыя студэнцкія правы ў Беларусі і агулам пра студэнцкае жыцьцё ў Эўропе. 13 сакавіка, у дзень агульнаэўрапэйскай студэнцкай акцыі, у сядзібе ЗБС адбудзецца абмеркаваньне накірункаў разьвіцьця вышэйшай адукацыі, што зараз найбольш шырока абмяркоўваюцца ў Эўропе – камадыфікацыя адукацыі, Балоньскі працэс і г.д. Усе жадаючыя азнаёміцца з дадзенай інфармацыяй і паўдзельнічаць у аб’меркаваньні запрашаюцца у 19:00 на адрас Менск, Дарашэвіча 4-2, тэл. 2322743. Па выніках абмеркаваньня будзе выдадзены інфармацыйны буклет.

Тацьцяна Хома,
Міжнародная камісія ЗБС
Менск, Дарашэвіча 4-2
т/ф 232 27 43
e-mail: bsa@bsa.org.by
8 029 653 05 95 - м.т старшыні Рады Вольгі Кузьміч

Дадатак

Прынцыпы, на якіх павінна будавацца адукацыя ў Эўропе паводле Эўрапэйскага Сацыяльнага Форума

1) Адукацыя – права, а не тавар. Адукацыя павінна быць бясплатнай грамадзкай паслугай.
2) Місія адукацыі ёсьць адукаваньне, фармаваньне і кваліфікаваньне людзей. Эканамічная выгода не павінна быць першаснай мэтай адукацыі.
3) Дасьледваньні і веды павінны разьвівацца ва ўсіх сфэрах без абмежаваньняў і адпавядаць патрэбам грамадзтва.
4) Адукацыя павінна спрыяць прагрэсу як мага большай колькасьці людзей. Дэмакратызацыя сыстэмы адукацыі павінна адбывацца ва ўсёй Эўропе. Мэтай павінна быць павышэньне агульнага ўзроўню адукацыі.
5) Неабходна весьці прамоцыю кваліфікацыяў, якія распазнаваліся б ва ўсёй Эўропе.
6) Пажыцьцёвая адукацыя – права любога чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства