Беларускія адвакаты/юрысты запрашаюцца да ўдзелу ў навучальнай праграме “Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці”

2010 2010-05-21T14:01:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сакратарыят Міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека - Фонд Дамоў правоў чалавека - пачынае набор беларускіх адвакатаў/юрыстаў у групу па вывучэнні міжнароднага права правоў чалавека ў рамках праграмы “Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці”.

 

Пра праграму навучання

Праграма навучання накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія прафесійна выкарыстоўваюць у судовай практыцы нормы міжнароднага і канстытуцыйнага права ў судах Рэспублікі Беларусь і на міжнародным узроўні.

Мэтай навучання з'яўляецца азнаямленне ўдзельнікаў з тэарэтычнымі і практычнымі аспектамі прафесійнага выкарыстання прынцыпу вяршэнства права праз ужыванне міжнародна-прававых стандартаў, найперш на нацыянальным узроўні.

Праграма пабудавана такім чынам, каб удзельнікі навучання былі ўключаны ў працэс засваення нормаў міжнароднага права шляхам непасрэднага ўжывання ведаў пра матэрыяльны змест і працэсуальныя інструменты абароны індывідуальных правоў і свабод, найперш на прыкладзе артыкулаў 19, 21, 22 і 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама артыкулаў 6, 10, 11 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

Праграма навучання разлічана на адзін год і складаецца з серыі сесій (семінараў), якія будуць праходзіць ва Ўкраіне і Літве на працягу 2010-2011 г.г.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра праграму, фармат і змест навучання, плануемыя тэрміны правядзення сесій, умовы ўдзелу і навучання, неабходныя дакументы, працэдуры адбору, тэрміны падачы дакументаў кандыдатамі можна атрымаць на сайце Дома правоў чалавека http://humanrightshouse.org/Articles/14153.html#docs

Там жа знаходзіцц форма анлайнавай заяўкі на ўдзел у праграме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international