Назаранкам цікавіцца КДБ

2010 2010-05-21T11:52:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскага маладафронтаўца Антося Назаранку выклікалі ў дэканат на "прафіляктычную" гутарку з КДБ. Чэкісты цікавіліся дзейнасьцю хлопца, апытвалі аб нядаўнім затрыманьні.
Антось Назаранка навучаецца на другім курсе юрыдычнага факультэту Гомельскага Дзяржаўнага ўнівэрсітэту ім Ф. Скарыны. У чацьвер, 20 траўня, падчас лекцыі ў дэканат выклікалі трох студэнтаў, пэўна, каб Антось раней часу не здагадаўся, што гутарка будзе тычыцца перадусім яго аднаго.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства