Віцебскі збіральнік подпісаў накіраваў скаргу ў пракуратуру ў сувязі з парушэньнем выбарчага заканадаўства

2006 2006-01-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў напісаў ужо дзьве скаргі ў пракуратуру Першамайскага раёну – на процізаконныя паводзіны камэнданта інтэрнату ліцэя №1 і загадчыцы комплексу інтэрнатаў тэлевізійнага заводу "Віцязь". Асноўным парушэньнем выбарчага заканадаўства віцебскі зьбіральнік лічаць тое, што яму забараняюць зьбіраць подпісы ў інтэрнатах, паведаміла радыё Свабода.

Камэндант ліцэйскага інтэрнату не задаволілася прад'яўленым пасьведчаньнем зьбіральніка подпісаў і запатрабавала ад спадара Дзяржаўцава, каб ён ішоў па пісьмовы дазвол да дырэктара навучальнае ўстановы. Сваё нежаданьне пусьціць зьбіральніка ў інтэрнат яна патлумачыла тым, што сябар ініцыятыўнае групы, паводле ейных падазрэньняў, можа пранесьці ў будынак выбуховае прыстасаваньне.

У інтэрнаце № 4 тэлевізійнага заводу ў асобе Яна Дзяржаўцава таксама ўбачылі патэнцыйнага злачынцу: загадчыца Сьвятлана Неязжалава забараніла яму ўвайсьці на падставе таго, што ў мясцовых насельнікаў пачасьціліся выпадкі крадзяжоў маёмасьці. Загадчыца Сьвятлана Неязжалава патлумачыла, што зьбіральнікі подпісаў ня мусяць парушаць унутранага распарадку інтэрнатаў. І што з прычыны небясьпекі крадзяжоў цягам двух дзён, па гадзіне штодня, яна дазваляла спадару Дзяржаўцаву ў суправаджэньні адмыслова прызначанага чалавека хадзіць па інтэрнаце.

На трэці дзень, паводле спадара Дзяржаўцава, загадчыца інтэрнатаў спаслалася на нейкі загад адміністрацыі, які забараняе ўваход зьбіральнікам подпісаў. Пазнаёміцца з загадам, патрымаць паперу ў руках і даведацца прозьвішча аўтара Яну Дзяржаўцаву не дазволілі. Цяпер ён спадзяецца, што Першамайская раённая пракуратура запатрабуе для вывучэньня гэты дакумэнт.

Самай першай зьбіральніцай подпісаў, якая зьвярнулася са скрагай у пракуратуру, была настаўніца Тацяна Севярынец, маці вядомага моладзевага лідара. Яна паскардзілася на тое, жыхарам дому, дзе яна зьбірала подпісы, на працы забаранілі падпісвацца за каго-небудзь, апрача Аляксандра Лукашэнкі. На заўтра спадарыню Севярынец выклікалі ў Першамайскую раённую пракуратуру на разьбіральніцтва скаргі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international