Кіраўніцтва галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня справаў прэзыдэнта краіны патрабуе вызваліць Саюзу беларускіх пісьменьнікаў памяшканьні

2006 2006-01-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Саюз беларускіх пісьменьнікаў займае зараз у адабраным кіраўніцтвам справаў прэзыдэнта краіны Доме літаратара толькі кабінет старшыні і прыймовы пакой сакратарыяту СБП, а таксама памяшканьне бібліятэкі Дому літаратара. Цяпер пісьменніцкай арганізацыі прапануецца вызваліць гэтыя памешканьні, а наўзамен прапанавана падпісаць дамову аб арэндзе двух маленькіх пакояў на трэцім паверсе пісьменьніцкага дому. 16 студзеня ўвечары была склікана нечарговая рада Саюзу, якая пастанавіла гэтыя прапановы не прымаць.

Аргумэнты сяброў рады палягалі ў тым, што кабінэт старшыні, прыймовы пакой і бібліятэка пакінутыя сакратарыяту Саюзу беларускіх пісьменьнікаў пасьля таго, як будынак Дому літаратара ў 1997 годзе быў гвалтоўна перададзены галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленьню кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. За пакінутыя сакратарыяту памяшканьні новыя гаспадары тады абяцалі арэнды не спаганяць. Таму патрабаваньне вызваліць іх цяпер і плаціць арэнду за іншыя, значна меншыя, пісьменьнікі ўспрынялі адмоўна.

Перакладчык і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі лічыць:"Відавочна, што сёньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў проста хочуць выцесьніць з прававога поля. Таму што калі ўлада забірала будынак Дому літаратара і рабіла гэта праз суд, падпарадкаваны ёй, там усё ж пазначалася, што ўмовы для дзейнасьці Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, пакоі ягонага апарату і іншыя памяшканьні будуць захаваныя. А гэта цяпер ёсьць па сутнасьці фармальны зьдзек, парушэньне тых самых абавязацельстваў, якія брала на сябе ў 1997 годзе".

17 студзеня старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч выкліканы да кіраўніцтва прэзыдэнцкага гаспадарчага ўпраўленьня дзеля інфармаваньня гаспадароў Дому літаратара аб рашэньні рады. Спадар Пашкевіч верыць, што канфлікт з імі можа быць яшчэ палагоджаны:"Я не хачу верыць, што пасьля ўсіх нашых прапановаў, пасьля выкладу нашай агульнай калегіяльнай пазыцыі заўтра нашыя памяшканьні будуць зачыненыя і апячатаныя. Ня хочацца ў гэта верыць".

Спробы выселіць сакратарыят Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з пакінутых ім уладаю ў 1997 годзе пакояў упершыню былі зробленыя чатыры гады таму. З таго часу яны паўтараліся яшчэ некалькі разоў. Аднак пісьменьнікам тады ўдалося знайсьці нейкае паразуменьне з гаспадарамі Дому літаратара.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international