“Гавары праўду” правядзе прэс-канферэнцыю

2010 2010-05-19T10:00:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гавары праўду

Гавары праўду

Учора супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў адначасова правявялі ў розных гарадах Беларусі больш за 40 ператрусаў у офісах грамадскіх абяднаньняў, партый,  незалежных прафаюзаў і кватэрах актывістаў, якія падтрымлівалі грамадзянскую кампанію Уладзіміра Някляева “Гавары праўду”. Пад час ператрусаў канфіскоўвалася капмутарная і оргтэхніка, літаратура, грошы. Дапытана некалькі дзесяткаў чалавек.

У ізалятар часовага ўтрыманьня на трое сутак змешчаны галоўны рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк, міжнародны сакратар АГП Андрэй Дзмітрыеў.  Быў затрыманы таксама і лідэр кампаніі “Гавары праўду” беларускі пісьменнік Уладзімір Някляеў, якога позна вечарам прывезлі ў Ленінскае РУУС на допыт, які працягнецца сёньня.

Ператрусы праводзіліся  на падставе крымінальнай справы, заведзенай па ч.1 арт. 250 КК РБ: «Распаўсюд заведама ілжывай інфармацыі, альбо прымяненьне рэкламы, што ўводзяць у зман спажыўцоў адносна якасьці, колькасьці, складу, спосабу вырабу і іншых характарыстык прадукцыі (тавараў, работ, паслуг)».

Парушэньне артыкулу 250 ч.1 караецца штрафам, альбо папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, альбо арыштам на тэрмін да 3 месяцаў, альбо абмежаваньнем волі на тэрмін да 2 гадоў.

Не выключана, што даволі абсурдны ў гэтай сітуацыі крымінальны артыкул можа быць заменены пад час сьледства на іншы, больш сур’ёзны.

Сёньня ж, у 12 гадзін на афісе партыі БНФ адбудзецца прэсавая канферэнцыя, прысвечаная апошнім падзеям вакол кампаніі “Гавары праўду”.

Хроніка падзеяў  18 траўня

 

Валянцін Стэфановіч: Гэта маштабная акцыя, непасрэдна зьвязаная с пачаткам прэзідэнцкай кампаніі

 

 

 


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international