Дробныя прадпрымальнікі пачынаюць кампанію "Ўлада без Лукашэнкі" і заяўляюць, што будуць дамагацца адхіленьня цяперашняга кіраўніка краіны ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.

2006 2006-01-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё вабода, кампанію ладзіць шэраг актывістаў прадпрымальніцкага руху. У распаўсюджанай з гэтай нагоды заяве гаворыцца, што за час свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка неаднаразова парушаў заканадаўства краіны. Гэтыя парушэньні, паводле дакумэнту, робяць яго ўладу нелегітымнай. Адзін з ініцыятараў кампаніі Ігар Леднік тлумачыць:
"Што тычыцца кампаніі "Ўлада без Лукашэнкі", то, на жаль, у нашым грамадзтве не разглядалася законнасьць знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе. У 1996 ён два гады дадаў да сваіх паўнамоцтваў без правядзеньня якіх бы там ні было выбараў.
Другі раз у 2004-м насуперак закону правёў рэфэрэндум, якім скасаваў тыя абмежаваньні, што былі ў Канстытуцыі пра знаходжаньне на прэзыдэнцкай пасадзе. Гэтыя дзеяньні мы разглядаем як злоўжываньні ўладай з мэтай яе захаваньня неканстытуцыйным шляхам. Што тычыцца бязьдзеяньня ў дачыненьні да зьніклых, то гэта таксама бязьдзеяньне асобы, якая займае службовае становішча. Мы распачынаем гэтую кампанію ад імя ўсіх прадпрымальнікаў Беларусі".

Як паведаміў спадар Леднік, адмысловыя лісты пра парушэньні Лукашэнкам беларускага заканадаўства ад імя прадпрымальнікаў будуць накіраваныя на адрас пракуратуры, Канстытуцыйнага суду і Цэнтрвыбаркаму.

Кампанія "Улада без Лукашэнкі", паводле яе ініцыятараў, скіраваная на абарону правоў прадпрымальнікаў на легітымную прэзыдэнцкую ўладу. Калі б такая ўлада, на іх думку, была ў цяперашняй Беларусі, то бізнэсоўцы не пакутавалі б ад недасканалых прадпрымальніцкіх парадкаў. Як лічыць спадар Леднік, на прадпрымальніцкую ініцыятыву мусяць зьвярнуць увагу ўсе цяперашнія ўдзельнікі прэзыдэнцкай кампаніі: "Мы павінны паставіць пытаньне перад тымі прэтэндэнтамі, якія пайшлі на выбары сумесна з Лукашэнкам. Па сутнасьці, іх крокі на ўдзел у выбарах перакрэсьліваюць прынцып роўнасьці ўсіх перад законам. Яны даюць Лукашэнку правы і далей быць ва ўладзе. Бо мы ведаем, што гэта будуць за выбары, які зараз ідзе ўціск, як уціскаюць людзей ва ўстановах, калі ідзе збор подпісаў. Напрыканцы будзе заяўлена, што выйграў Лукашэнка і гэта далей легатымізуе яго ўладу на доўгія гады наперад".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international