У Бабруйску на працягу 5 гадзінаў праводзіўся ператрус у Алены Мядзведзевай, актывісткі прадпрымальніцкага руху
На момант прыезду міліцыянтаў у хаце знаходзілася толькі дзяўчынка 9 гадоў. Пад пагрозай таго, што, калі яна не адчыніць дзьверы, іх узламаюць, дзяўчынка спужалася і адчыніла. Невядомыя людзі быді ў цывільным, яны забралі ўсе дакументы, газеты, улёткі, два дзіцячых кампутара, 500 даляраў, узламалі шафу. Ператрус праводзіўся ў адсутнасьць бацькоў, былі запрошаныя толькі панятыя і псіхолаг са школы. У выніку было канфіскавана больш за сто найменьняў.
Самой Алене Мядзведзевай сёньня патэлефанавалі з міліцыі і запрасілі на размову, аднак яна адмовілася ісьці без афіцыйнай позвы.
















