Брутальная акцыя спецслужбаў: дзесяткі ператрусаў па ўсёй краіне (дапаўняецца)

2010 2010-05-18T14:06:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гавары праўду

Гавары праўду

Ператрусы ў актывістаў кампаніі “Гавары праўду”, якія праходзяць зараз у многіх гарадах Беларусі  санкцыянаваныя сталічнай пракуратурай Ленінскага раёна Менска. Кароткім радком:

У Брэсце адбываецца ператрус на кватэры каардынатара грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Арцёма Церашанка, паведаміў «НН» супрацоўнік «Брестской газеты» Станіслаў Кошэнаў. Ператрусы таксама праходзяць і ў іншых месцах горада.

Гомель: Сёньня, 18 траўня, у 12.30 у офіс абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі зьявіліся два супрацоўнікі міліцыі Чыгуначнага раёну Гомеля ў званьні капітана і маёра і грамадзянін у цывільным. Яны прад'явілі кіраўніку гарадзкой арганізацыі АГП Андрэю Толчыну ордэр на правядзеньне ператрусу па месцы яго пастаяннага жыхарства, санкцыянаваны пракурорам Ленінскага раёну Менску.
У Гомелі каля дзесятка міліцыянтаў й людзей у цывільным блякавалі кватэру экс-дэпутата Вярхоўнага Савету СССР, актывіста АГП і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Юрыя Варонежцава.
Горадня: Зараз адбываецца на кватэры ў актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Ігара Ламекі. Яго забралі з працы людзі ў цывільным прад’явіўшы ордэр на вобшук. Тэлефон Ігара Ламекі не адказвае.
Барысаў: Як паведаміў прадстаўнік незалежнага прафсаюзу РЭП па Мінскай вобласці Мікалай Пахабаў, які знаходзіцца цяпер у Барысаве, на мабільны тэлефон яму патэлефанавала жонка, юрыст прафсаюзу РЭП Жана Запрыварына і распавяла, што ў іх кватэры праводзіцца вобыск.
У Магілёве ў мясцовым дабрачынным фондзе “Шчырасьць” супрацоўнікі міліцыі і КДБ рыхтуюцца правесьці вобшук офіса.
Менск: На менскім офісе грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" адбываецца ператрус. Пра гэта Свабода атрымала паведамленьні зь некалькіх крыніц. Тэлефоны лідэра кампаніі Ўладзімера Някляева і іншых яе актывістаў не адказваюць.

12-25. Жодзіна:  Супрацоўнікі  Міліцыі і КДБ уварваліся ў офіс грамадскай ініцыятывы “Незалежная рэспубліка Жодзіна і рэгіянальнага сайта www.zhodzina.info. У гэты час тут знаходзіўся валанцёр Яўген Герасіменка. Пад час ператрусу былі канфіскаваныя ўсе носьбіты інфармацыі: ноўтбук, дыскі, флэшкарты, кнігі і дакументы. Кіраваў ператрусам супрацоўнік КДБ з Менску С. Кірчук.

14.20. Менск: Па непацьверджанай інфармацыі ператрус адбываецца ў офісе сацыялягічнай лябараторыі "NOVAK" (Радыё "Свабода")

14.21.  У офіс кампаніі "Гавары праўду" у Менску прыехалі два міліцыянты з аўтаматамі, бронікамізэльках. Аднаго з міліцыянтаў прапусьцілі ўнутр офісу і замкнулі дзьверы. Другі застаўся на лесьвіцы. (Радыё "Свабода")

14.40. Брэст: у берасцейскай актывісткі незалежнага прафсаюзу Зінаіды Міхнюк таксама шукаюць сьляды "праўды".

14.32. 11 актывістаў затрыманыя і знаходзяцца ў Ленінскі РУУС Менску. Сярод іх лідэр кампаніі Ўладзімер Някляеў. (Радыё "Свабода")

14.45. Магілёў: У офісе арганізацыі "Рух наперад" было канфіскавана 45 кніжак Някляева "Кон", сыстэмны блёк, 1691 буклет кампаніі "Гавары праўду". (Радыё "Свабода")

14-47. У Ленінскі РУУС даставілі затрымагага актывіста АГП Юрыя Фабішэўскага.

15-00. У офіс кампаніі "Гавары праўду" міліцыянты заносяць пустыя скрыні, верагодна пачнуць выносіць маёмасцьць.

15-05. Паводле папярэдняй інфармацыі, у мінскім офісе кампаніі таксама затрыманы галоўны рэдактар газеты «Товарищ», сябра Праўлення ГА «БАЖ» Сяргей Вазняк.

15-20. Гародня: тут прайшоў таксама ператрус у кватэры актывісткі АГП Аляксандры Васілевіч. У яе канфіскаваная кампутарная тэхніка і дакументы па ўліку сябраў АГП.

15-25. Менск: Па сведчаньні затрыманага лідэра грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова, зараз да будынку РУУС падвозяць новых затрыманых. 

15.15. Ваўкавыск: Ператрус адбываецца зараз у сябры АГП Віталя Гуляка. Па тэлефону ён толькі сказаў, што яго праводзяць міліцыянты з Горадні. Што шукаюць і чаго хочуць міліцыянты Віталь Гуляк, зь яго слоў, так і не зразумеў. Праўда, сказаў, што кампутар канфіскоўваюць. Ператрус пакуль працягваецца. (Радыё "Свабода")

15-28. Гародня: ператрус у моладзевага актывіста партыі АГП Зьміцера Бандарэнкі.

15:30. Менск: Вывелі з цэнтральнага офісу кампаніі “Гавары праўду” актывістку Ніну Пахопку, пагрузілі ў машыну і павезлі на яе кватэру праводзіць ператрус. Ніна Пахопка пацвердзіла, што ў офісе знаходзіцца Уладзімір Някляеў. (“Наша ніва”)

15-35. Берасьце Ператрус у офісе абласной арганізацыі БСДП (Грамада). Там знаходзяцца намеснік старшыні абласной структуры сацыял‑дэмакратаў Валянцін Лазарэнкаў і старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі партыі Ганна Канюс.

16.00. 10 хвілінаў таму пачаўся ператрус у Аляксандра Фядуты. Ён кажа, што ў пастанове напісана, што будуць шукаць рэчы, нажытыя злачынным шляхам. Ператрус праводзяць два супрацоўнікі ГУУС і адзін – прадстаўнік Камітэта дзяржбясьпекі. Таксама прысутнічаюць двое панятых. Фядута адзначае, што паводзяць яны сябе вельмі прыстойна і ветліва. (Радыё "Свабода")

16-20. Скончыўся ператрус у журналіста Аляксандра Уліцёнка, яго павезлі ў Ленінскі РУУС.

16-30. Ператрус адбываецца на кватэры ў Андрэя Дзмітрыева - міжнароднага сакратара АГП.(“Наша ніва”)

16.25. У будынак РУУС прывезьлі Сяргея Вазьняка. Дома ў яго ператрус, канфіскавалі кампутар, носьбіты інфармацыі. Ён падазраваны па артыкуле 250, частка 1.  Яго дапытваюць.
16.20. Міхась Башура зь Менску, выйшаўшы з памяшканьня РУУС, дзе знаходзіўся каля чатырох гадзін, паведаміў, што ў яго канфіскавалі кампутар, ноўтбук, шмат дыскаў, у тым ліку мастацкія фільмы. Ён адмовіўся даваць паказаньні, паколькі ня ведае, які ў яго статус і супраць каго заведзена справа.   (Радыё "Свабода")

17-00. Бабруйск: на працягу 5 гадзінаў праводзіўся ператрус у Алены Мядзведзевай, актывісткі прадпрымальніцкага руху. Канфіскаваная тэхніка, літаратура.

17-05. Адзін з дапытаных актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура паведаміў, што падчас ператрусу ў адным з офісаў у Менску забралі «Чарнобыльскі звон». Уладальнік звона Алесь Шатэрнік пакінуў яго ў Міхася, калі зьяжджаў за мяжу. Гэты звон заўсёды нясуць наперадзе «Чарнобыльскага шляху». Цяпер ён будзе знаходзіцца ў міліцыі Ленінскага раёну разам з кампутарамі і друкаванай прадукцыяй.

18-00. Віцебск: актывістку Людзію Сагідуліну выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС на допыт што да друкаванай прадукцыі кампаніі «Гавары праўду», канфіскаванай яшчэ напрыканцы красавіка. Але ў пастарунку яе дапыталі ў якасьці сьведкі ў межах крымінальнай справы, заведзенай па 250-м артыкуле КК РБ (распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі) у Менску. Да яшчэ адной актывісткі, Галіны Багданавай, міліцыянты прыйшлі дахаты і прад’явілі пастанову на ператрус па тым самым артыкуле.  У Галіны Багданавай канфіскавалі каля 50 буклетаў кампаніі «Гавары праўду» і канцылярскую прадукцыю зь лягатыпам кампаніі.

18-46. Салігорск: пад час ператрусу у сябра БАЖу Ларысы Насановіч сканфіскавалі кампутарную тэхніку.

19-55. Рэчыца: Трое міліцыянтаў, якіх ачольваў маёр крымінальнага вышуку мясцовага райаддзелу міліцыі Канстанцін Глушакоў, правялі ператрус у доме прадпрымальніка, старшыні абласной арганізацыі БСДГ Алега Шабетніка. Канфіскаваны кампутар дзяцей і яго уласны, дзе ўтрымліваецца дакумэнтацыя пра дзейнасьць прыватнага прадпрыемства.

20-40. Барысаў: прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў быў затрыманы ў Мінску. Пасля невялікага допыту яго выпусцілі. Не паспеў сябар АГП даехаць да Барысава, як даведаўся, што дома ў яго праходзіць ператрус. Таксама ў Барысаве ператрус у яшчэ аднаго прадпрымальніка Міхаіла Васільева. (“Наша ніва”)

00-30. Да Ленінскага РУУС Менску, дзе знаходзіцца Ўладзімер Някляеў, прыехала ягоная жонка Вольга. Някляеву сабралі перадачу: ваду і прадукты. Допыт Някляева працягваецца, няглядзячы на позьні час і праблемы Някляева са здароеўм — ён паводле словаў ягонай жонкі, мае праблемы з ціскам. Ля РУУС знаходзяцца правабаронцы і паплечнікі Някляева. (Радыё "Свабода")

00-10. Бялынічы: Позна вечарам 18 траўня адбыўся ператрус і ў бялыніцкага актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Алега Мяцеліцы. Паводле яго, двое міліцыянтаў з Магілёва, адзін зь якіх быў у званьні маёра, пачалі ператрус у кватэры пасьля 22 гадзіны. Скончылі апоўначы. Як паведамілі Мяцеліцу суседзі, яго чакалі міліцыянты ад 19 гадзіны каля пад’езду.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international