Генеральны сакратар Савета Еўропы асудзіў сьмяротныя прысуды ў Беларусі

2010 2010-05-18T12:46:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/council-of-europe.jpg

Прымяненьне смяротнага пакараньня па-ранейшаму з'яўляецца перашкодай у адносінах Беларусі з Саветам Еўропы.
14 траўня Гарадзенскі абласны суд прысудзіў да вышэйшай меры пакараньня двух жыхароў Гродна. Яны прызнаныя вінаватымі ў забойстве з асаблівай жорсткасьцю трох чалавек, разбоі з прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, наўмысным пашкоджаньні маёмасьці і выкраданьні малалетняга. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе на працягу 10 сутак.
Кіраўніцтва Рады Эўропы асудзіла вынясеньне яшчэ двух сьмяротных прысудаў у Беларусі, паведамляе БелаПАН.
«Гэтыя прысуды гавораць аб неабходнасьці тэрмінова абвясьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне, - заявіў генеральны сакратар Савета Еўропы Турб’ерн Ягланд. - Прымяненне смяротнага пакараньня па-ранейшаму з'яўляецца галоўнай перашкодай у адносінах Беларусі з Саветам Еўропы. Мы гатовыя аказаць садзейнічаньне ў рашэньні гэтага пытаньня і дапамагчы Беларусі стаць бліжэй да стандартаў Савета Еўропы ў галіне правоў чалавека».
Адмяніць нядаўнія смяротныя прысуды афіцыйны Менск таксама заклікалі старшыня Камітэта міністраў Савета Еўропы Антоніо Мілашоскі і кіраўнік Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Маўлют Чавушоглу, паведамілі ў прэс-службе РЕ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international