Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-05-18T10:53:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка перасьледу”, “Падзея тыдня”, “Інтэрвію са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці” і “Захаваем жыцьцё”.

Час выхаду праграмы ў эфір 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя зьяўляецца стварэньне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і разьвіцьці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды сьвеце.

Сайт: http://www.racyja.com/pages/listen.html

Сёньня, 18 траўня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты перасьледу за мінулы тыдзень.

12 траўня ў Жэневе ў Савеце па правах чалавека слухалася справаздача беларускага ўраду ў межах Універсальнага перыядычнага агляду. На абмеркаваньні справаздачы прысутнічалі прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацыяў, якія падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад пра выкананьне Рэспублікай Беларусь яе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека.
Асвятленьне тэмы – у рубрыцы “Падзея тыдня”.

У рубрыцы “Інтэрвію са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці” - праваабаронца Эніра Браніцкая, прадстаўніца Камітэту дапамогі рэпрэсаваным “Салідарнасьць”.

У рубрыцы “Захаваем жыцьцё” – апошнія падзеі, зьвязаныя з кампаніяй за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

А ў музычных паўзах - гурт “Індра”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international