viasna on patreon

"Грамадзянская вайна ў Іспаніі і камуны Арагон" – падстава для масавага затрыманьня?

2010 2010-05-18T10:22:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/partshkola.jpg
Фота belarus.indymedia.org

Фота belarus.indymedia.org

Увечары 17 траўня ў Мінску адбыліся чарговыя затрыманьні. Каля 19 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі і АМАПу  затрымалі наведвальнікаў пасяджэньня Беспартшколы на тэму "Грамадзянская вайна ў Іспаніі і камуны Арагон". Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі людзей, якія прыйшлі на заняткі, у нападзе на прафсаюзы. Было затрымана каля 20 чалавек. Усіх даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна горада Мінска. Пасьля перапісалі пашпартныя дадзеныя, узялі адбіткі пальцаў і адпусьцілі.

«Практычна адразу пасля пачатку пасяджэньня Беспартшколы (каля 19.00) ў будынак, дзе праходзіла мерапрыемства (" гiстарычная Майстэрня " па вул. Сухой, 25), прыйшлі некалькі мянтоў і папрасілі праверыць пашпарты. Пасля пытаньняў пра абгрунтаванне такіх дзеяньняў супрацоўнікі перакрылі выхад з памяшканьня, абвінаваціўшы ў атацы на будынак прафсаюзаў. Разам з гэтым імі была выкліканая падмога», - распавёў адзін з відавочцаў здарэння.
Па сканчэньні 15 хвілін (каля 19.15) на месца прыехалі дзьве "маршруткі" з амапаўцамі (прыкладна па 4 ў кожнай). Яшчэ праз некаторы час пад'ехала патрульная машына з міліцыяй і адна "цывільныя" з двума "мужыкамі ў пінжаках".

Неўзабаве ўсіх пачалі выводзіць з будынку і рассаджваць па машынах. Калі дзве машыны амаль запоўніліся, была выкліканая яшчэ адна, куды і былі пасаджаныя астатнія наведвальнікі лекцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства