Непаўнагадовую Вікторыю Ладзіс трымалі ў РУУСе 5 гадзін

2010 2010-05-18T09:50:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pervomruus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па дарозе ў Мінскую гімназію-каледж мастацтваў на заняткі трое цывільных асобаў 14 мая затрымалі непаўнагадовую Вікторыю Ладзіс.  Яны паведамілі дзяўчыне, што яна павінна прайсьці разам з імі ў мікраўтобус. На просьбу прадставіцца, адзін з іх паказаў пасведчаньне супрацоўніка міліцыі. У мікрааўтобусе ў дзяўчыны забралі мабільны тэлефон, не дазволіўшы патэлефанаваць нават маці.

Затым яе чамусьці  завезьлі ў адзін з двароў па вул. Макаёнка і перасадзілі ў чорную “Волгу”, на якой праз паўгадзіны адвезлі ў Першмайскі РУУС.

Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя і праверылі яе асобу па сваёй базе. Затым адзін з іх паказаў скаргу на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якую Ладзіс напісала ў пракуратуру Перашмайскага р-на г. Мінска пасьля затрыманьня 26 красавіка 2010 года. Супрацоўнікі міліцыі запыталіся, ці сапраўды яна пісала гэтую скаргу.

Пасьля, ужо ў дзіцячым пакой міліцыі, інспектар па справах непаўнагадовых папрасіла Вікторыю напісаць тлумачальную па факце затрыманьня за распаўсюд друкаваных матэрыялаў, якое было год назад.  Затым інспектар па справах непаўнагадовых адвезла яе дадому.

Агулам Вікторыя Ладзіс цалкам безпадстаўна правяла ў РУУС Першамайскага раёна пяць гадзінаў. Прычынаў затрыманьня ёй так ніхто і не назаваў. Пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэньні не складалі.  

Паколькі затрыманьне на працягу пяці гадзінаў парушае патрабаваньні арт. 8.4 ПІКаАП Рэспублікі Беларусь, Вікторыя падала скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна Менска, у якой  просіць правесьці пракурорскую праверку незаконных дзеяньняў міліцыі і прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленай законам адказнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international