Міжнародная Амністыя заклікае беларускія ўлады паважаць правы ЛГБТ-меньшасьцяў

2010 2010-05-17T20:35:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла заяву адносна забароны акцыі ЛГБТ супольнасьці ў Менску 15 траўня 2010 году.

“Amnesty International выказвае шкадаваньне  з прычыны рашэньня Менскага гарадзкога выканаўсага камітэту забараніць акцыю Slavic Pride 15 траўня.

8 траўня арганізатары марша атрымалі ліст ад менскіх уладаў, які забараніў правядзеньне акцыі, паколькі прапанаваны маршрут зьяўляецца парушэньнем Артыкула 9 Закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Дадзены Артыкул забараняе правядзенне акцыяў на адлегласьці 200 метраў ад станцыяў метро і скрыжаваньняў вуліцаў.

Amnesty International лічыць, што літаральнае выкананьне Закону ў дадзеным выпадку прывядзе да неабгрунтаванага абмежаваньня свабоды сходаў і выказваньня у дачыненьні арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі.

Amnesty International нагадвае беларускім уладам, што міжнароднае заканадаўства ў галіне правоў чалавека дакладна вызначае, што свабода сходаў і выказваньня распаўсюджваецца на ўсе групы асобаў, уключаючы прадстаўнікоў ЛГБТ супольнасьці. Гэтыя правы таксама датычаць перакананьняў і меркаваньняў, якія могуць стаць абразай для іншых грамадзянаў. Акрамя гэтага, права на свабоду сходаў і выказваньня гарантуецца беларускай Канстытуцыяй.

“Беларускія ўлады мусяць прадэманстраваць большую прыхільнасьць да сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, якія недвухсэнсоўна патрабуюць дазволу на правядзеньне падобных ацыяў,” сказаў Джон Далузен, эксперт Amnesty International па пытаньнях дыскрымінацыі ў Еўропе. “Адмова ўладаў працягвае абуральную практыку непавагі да роўнасьці і выкананьня правоў чалавека ў Беларусі.”

Amnesty International заклікае беларускія ўлады дазволіць правядзеньне падобных акцыяў і забясьпечыць абарону правоў іх удзельнікаў, якія хочуць мірным шляхам карыстацца сваім правам на свабоду сходаў і выказваньняў, ад пагрозы гвалтам або спыненьня акцыі.

 

Slavic Pride быў заснаваны ўвосень 2008 году з мэтай яднаньня прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьцяў Беларусі і Расіі. Першы Slavic Pride мусіў адбыцца 16 траўня 2009 году ў Маскве. Аднак ён таксама быў забаронены.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international