Затрыманьні - рэальныя, штрафы - мінімальныя
Сёньня ў Першамайскім судзе Менску адбыліся суды над удзельнікамі несанкцыянаванага гей-шэсьця, якое адбылося 15 траўня. Затрыманыя ў той дзень ўдзельнікі шэсьця былі дастаўленыя спачатку ў Першамайскі РУУС, а далей у турму на Акрэсьціна.
Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і пакаралі штрафамі:
Улада Гарбацкага, Алега Грувіча, грамадзян Расіі Дмітрыя Мількова і Аляксандра Шарамецьева– 17 500.
Справы разглядаліся ў памяшканні суду на вуліцы Астрашыцкай, 7. Суддзя - Юрый Гарбатоўскі.
Яшчэ трох удзельнікаў гей-прайду судзілі на Талбухіна: Аляксандр Фёдараў, Сярбенін і Кавалеўскі таксама аштрафаваныя на мінімальную суму – 17 500 рублёў.
















