У Магілеве вахцёр і выхавацелька інтэрнату не пусьцілі зборшчыкаў подпісаў

2006 2006-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 студзеня ў інтэрнат будаўнічага каледжа ў Магілеве вахцёр і выхавацелька не пусьцілі двух зборшчыкаў подпісаў, студэнтаў унівэрсытэту імя Куляшова – Натальлю Палякову і Яўгена Бойку. Выхавацелька інтэрнату спаслалася на распараджэньне начальства – “нікога не пускаць”, паведаміла “Радыё Свабода”.
Калі сябры ініцыятыўнай групы паспрабавалі тлумачыць ёй свае правы згодна з выбарчым заканадаўствам, выхавацелька выклікала міліцыю. Зборшчыкаў подпісаў адвезьлі ў райаддзел, а потым выпусьцілі.
У выніку зборшчыкі подпісаў згубілі амаль дзьве гадзіны часу. Збор подпісаў быў сарваны. Кіраўнік мясцовага штабу Аляксандра Мілінкевіча Уладзімер Шанцаў адзначае, што гэта ня першы выпадак, калі зборшчыкаў не пускаюць у інтэрнаты. Пра гэта ўжо была накіравана скарга старшыні магілеўскага гарвыканкама. У лісьце, намесьнік старшыні спадар Міхеенка адказаў, што зборшчыкі “павінны захоўваць правілы ўнутранага распарадку”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international