Незалежная прэса па-ранейшаму знаходзіцца пад пільнай увагай уладаў

2006 2006-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 студзеня ў Ваўкавыску міліцыя на некалькі гадзін затрымала частку накладу (69 асобнікаў) недзяржаўнай "Местной газеты", якую прадавала прыватная распаўсюдніца на гарадскім рынку. У рэдакцыі ўпэўненыя, што гэта адбылося па распараджэнні намесніка старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Уладзіміра Захарчука. У той жа дзень усе затрыманыя газеты вярнулі, і яны працягваюць распаўсюджвацца.
Паводле супрацоўніка "Местной газеты", які забіраў наклад у Ваўкавысскім РУУС, міліцыя не мае прэтэнзій да выдання і спасылаецца на загад "зверху". Распаўсюдніца выдання, у якой забралі наклад, афіцыйна працуе па найме ў індывідуальнага прадпрымальніка, які заключыў дамову з "Местной газетой". У рэдакцыі адзначаюць, што распаўсюднікі газеты практычна заўсёды сутыкаюцца з праблемамі пасля "рэйдаў" па горадзе намесніка старшыні райвыканкама У. Захарчука.
"Местная газета" зараз выходзіць накладам 1700 асобнікаў. Ані падпіскі, ані продажу ў кіёсках выданне не мае. Са снежня мінулага года яно друкуецца ў Смаленску, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international