У Наваградку “шукалі” зялёную фарбу

2010 2010-05-14T07:54:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/navagradak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора наваградскія міліцыянты намагаліся здзейсьніць шэраг ператрусаў у кватэрах мясцовых актывістаў. Пратэстанцкаму пастару Уладзімеру Качагуру яны патлумачылі, што расшукваюць зялёную фарбу, якой нібыта невядомыя папсавалі аўтамабіль.

Як паведамляе Радыё “Свабода”, Уладзімер Качагур зьяўляецца сябрам аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Ён лічыць, што насамрэч дзеяньні міліцыянтаў зьвязаныя менавіта з гэтым.
Каля кватэры яшчэ аднаго сябра БХД Юрыя Казака, якога раней пакаралі штрафам за аблітага фарбай Леніна, стаяць міліцыянты. Маці Юрыя не пусьціла іх у кватэру. Яны празь дзьверы заявілі ёй, што ім трэба зрабіць ператрус у кватэры, дзе акрамя яе жыве Юрась са сваёй жонкай і маленькай дачкой.

Былы курсант Акдэміі МУС Дзяніс Бяляк з Наваградка паведаміў “Нашай ніве”, што 13 мая да ягоных бацькоў прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія мелі ордэр на ператрус. Участковы Валянцін Рагуля заявіў бацькам хлопца, што таго падазраюць у здзяйсненні хуліганства. Нібыта ўчора позна ўвечары ён са сваім сябрам аблілі фарбай чужое аўто. Белякі не пусцілі міліцыянтаў у сваю кватэру. Дзяніс сцявярджае, што ўчора ў гэты час ён быў у іншай частцы горада, што могуць пацвердзіць некалькі чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international