Міколу Дземідзенку затрымалі за шпацыр па Кастрычніцкай

2010 2010-05-14T07:41:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzemidzenka.jpg
Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Вечарам, 13 траўня, спэцназаўцы затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Мікола Дземідзенка патлумачыў Свабодзе, што ён папросту ішоў па сваіх справах праз Кастрычніцкую плошчу. Да яго падышлі спэцназаўцы, якія добра ведаюць яго ў твар, бо неаднойчы яго затрымлівалі падчас вулічных акцый. Яны запатрабавалі патлумачыць, чаму хлопец знаходзіцца на плошчы, паведамілі яму, што ён затрыманы, і выклікалі патрульную машыну.
Дземідзенку пасадзілі ў аўтобус, забралі пашпарт. Але празь некаторы час пашпарт вярнулі і актывіста адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international