З «Бобруйским курьером» у гарвыканкаме па-ранейшаму не сябруюць

2010 2010-05-13T13:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bk.jpg

Як стала вядома супрацоўнікам недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» з публікацый у мясцовай прэсе, напярэдадні Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі ў Бабруйскі гарвыканкам запрасілі прадстаўнікоў усіх мясцовых СМІ. Акрамя аднаго з найстарэйшых выданняў вобласці — газеты «Бобруйский курьер» (заснаваная ў 1914 годзе).

Работнікаў мас-медыя павіншаваў асабіста старшыня гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў. «Журналісты — тыя ж суддзі, — зазначыў чыноўнік.  — І яны адыгрываюць важную ролю ў жыцці горада».

«Відавочна, нашаму выданню адыгрываць такую ролю „не паложана“ — пракаментаваў сітуацыю галоўны рэдактар газеты „Бобруйский курьер“ Анатоль Санаценка. — Напэўна, мясцовыя ўлады лічаць, што добры журналіст — гэта „зацверджаны і ўзгоднены“ журналіст, практычна дробны чыноўнік па інфармацыйных даручэннях. А незалежных чыноўнікаў, як вядома, не бывае. Вось у такой ролі „прызначанага чыноўніка“, па-мойму, нас і хочуць бачыць. Але гэта — мінулае стагоддзе…»

У Бабруйску выходзіць дзесяць газет, уключаючы дзве «шматтыражкі» і незарэгістраваную газету грамадскай арганізацыі, працуе гарадскі тэлеканал, функцыянуюць некалькі гарадскіх сайтаў і парталаў. «Бобруйский курьер» пазбаўлены акрэдытацыі ў Бабруйскім гарвыканкаме з 2004 года і з тых часоў адчувае цяжкасці ў доступе да інфармацыі, распаўсюдзе і рэкламе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international