На Польскім тэлебачаньні зьявілася штотыднёвая перадача "Беларусь, Беларусь", прысьвечаная падзеям у Беларусі, якая вядзецца па-польску і па-беларуску.

2006 2006-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Карэспандэнт радыё Свабоды пабываў у здымачным павільёне польскага тэлебачаньня і паразмаўляў з вядучай праграмы Малгажатай Пракапюк.

Паўгадзінная праграма "Беларусь, Беларусь" выходзіць у эфір першага каналу польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP1) кожную суботу раніцай, а 7:30 паводле беларускага часу. Творчы калектыў перадачы асьвятляе актуальныя падзеі, зьвязаныя з беларускай тэматыкай, што адбываюцца як у Польшчы так і ў Беларусі.
"Тэмай сёньняшняй праграмы будзе перадусім візыт на Беласточчыну прэм'ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча і ягонае спатканьне з кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў Александрам Мілінкевічам," -- распавяла Малгажата Пракапюк. Сама яна родам з Беласточчыны і менавіта таму так добра гаворыць па-беларуску. Яе ў Польшчы добра ведаюць -- раней спадарыня Малгажата вяла галоўны вечаровы выпуск навінаў, аднак працу ў новай праграме лічыць ня менш важнай: "Гэта прыярытэт для мяне. Я -- беларуска па нацыянальнасьці і лічу сваім абавязкам весьці такую праграму для змаганьня за дэмакратыю у Беларусі. Я адчуваю, што гэта мой патрыятычны абавязак".
Паводле Малгажаты Пракапюк, апошнім часам зацікаўленасьць Беларусьсю ў Польшчы значна ўзрасла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international