viasna on patreon

Колькі смяротных прысудаў у Беларусі выканана з 1990 года?

2010 2010-05-12T16:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sp-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 траўня праваабаронцы ў межах кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі накіравалі на імя Міністра ўнутраных справаў, Генеральнага пракурора і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь запыты пра колькасць вынесеных і выкананых смяротных прысудаў з 1990 па 2009 год.

Як зазначыў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, гэтыя звесткі неабходныя праваабаронцам для працягу кампаніі па інфармаванні насельніцтва пра прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі.

“На дадзены момант дакладнай інфармацыі пра колькасць растраляных за гэты прамежак часу няма. Няма звестак пра колькасць асобаў, асуджаных да смяротнага пакарання, пра колькасць прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў. Адкрытая інфармацыя, якая агучваецца, з’яўляецца фрагментарнай і носіць неафіцыйны характар. Таму мы звярнуліся да Міністра ўнутраных справаў, Генеральнага пракурора і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь для атрымання афіцыйнай статыстыкі па гэтым пытанні”, - пракаментаваў падачу зваротаў Раман Кісляк.  

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства