viasna on patreon

Зноў “лаянка”, зноў суды…

2010 2010-05-11T14:22:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud188.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заўтра, 12 траўня, у судзе Ленінскага раёна Менска будуць разглядацца адміністратыўныя справы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, прадпрымальніка Аляксандра Макаева, а таксама  маладафронтаўцаў Мікалая Дземідзенкі і Уладзімера Яроменкі.

 Іх  затрымалі 6 траўня пасьля абвяшчэньня прысуду Мікалаю Аўтуховічу непадалёку ад Вярхоўнага суду, каля будынку Нацыянальнага мастацкага музэю.
Спецназаўцы з выкарыстаньнем грубай фізічнай сілы зацягнулі іх у аўтобус, а ў аддзяленьні міліцыі склалі пратаколы за нібыта “нецэнзурную лаянку” па артыкуле 17.1 КаАП "дробнае хуліганства". Увечары 6 траўня ўсіх іх адпусьцілі дахаты.

Пачатак судоў ў 11-00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства