16 студзеня адбудзецца суд над 10 грамадзянамі Расі і 2 беларусамі, якіх абвінавачваюць ў антыпрэзыдэнцкіх графіці.

2006 2006-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гата паведаміла Радыё Свабода. Маладых людзей затрымалі 14 студзеня ў цэнтры Менску.

Пасьля допыту ў Цэнтральным райаддзеле затрыманых перавялі ў прыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. 16 студзеня мае адбыцца суд.

Група маладых расейцаў прыехала ў Менск, каб узяць удзел у канцэрце рок-гуртоў, што ладзіўся ў адным зь менскіх клюбаў. У часе перад канцэртам масквічы, і іхныя беларускія сябры завіталі ў кінатэатар “Перамога”, каб прабавіць вольны час. Проста ў кінатэатры іх затрымала міліцыя. Чацьвёра з расейцаў – музыканты гурту “CWWTP”, астатнія – іхныя сябры, адзін з каторых прадстаўнік студэнцкага руху .
Тым часам, расейскі дэмакратычны рух пад назвай “Мы” заявіў пра акцыю салідарнасьці з пацярпелымі ў Беларусі з палітычных прычынаў. 16 студзеня пратэстоўцы выйдуць да беларускай амбасады ў Маскве са сьвечкамі і партрэтамі зьніклых у Беларусі палітыкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international