Штрафы за акцыю памяці Захаранкі

2010 2010-05-07T19:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/1s.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Сёньня а 15-й гадзіне каля менскага ўнівэрсаму «Магілёўскі» сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі акцыю з нагоды 11-й гадавіны зьнікненьня экс-міністра ўнутраных спраў Юр’я Захаранкі.

Сямёра ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, усклалі кветкі на месцы выкраданьня Юр’я Захаранкі. Пасьля гэтага іх усіх затрымалі міліцыянты.

Кастрычніцкі суд Менску аштрафаваў удзельнікаў пікету ад 10 да 25 базавых велічынь. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька аштрафаваны на 25 базавых.

7 траўня 1999 года непадалёк ад свайго дома быў гвалтоўна выкрадзены экс-міністар унутраных спраў Беларусі, сябра АГП Юры Захаранка. Па сёньняшні дзень яго лёс застаецца невядомым.

фота svaboda.org
фота svaboda.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international