Улады зьдзейсьнілі правакацыю ў г. Ляхавічах (Берасьцейская вобласьць) у адносінах Ігара Лобана, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка
15.01.2006.
Пра гэта паведаміла інфармацыйная камісія КХП-БНФ. 12 студзеня Ігар Лобан, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка, быў выкліканы ў кабінэт кіраўніцтва Ляхавіцкай раённай паліклінікі, дзе ён працуе лекарам. Там яго сустрэлі Іван Клішэўскі, старшыня Ляхавіцкага райвыканкаму, і Ірына Мокат, намесьнік старшыні райвыканкаму па ідэялёгіі. Чыноўнікі заявілі сп. Лобану, што ў іх ёсьць зьвесткі пра тое, што ён абыходзіў кватэры і дамы сваіх пацыяентаў і палохаў людзей. Маўляў, заяўляў ім, што калі яны ня будуць падпісвацца "за ягонага кандыдата", то ён ня будзе іх лячыць і падпісваць лісткі непрацаздольнасьці. На гэты паклёп сп. Лобан адказаў пратэстам і заявіў, што расцэньвае гэтыя словы як спробу ціску на яго.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








