Улады зьдзейсьнілі правакацыю ў г. Ляхавічах (Берасьцейская вобласьць) у адносінах Ігара Лобана, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка

2006 2006-01-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла інфармацыйная камісія КХП-БНФ. 12 студзеня Ігар Лобан, сябра ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка, быў выкліканы ў кабінэт кіраўніцтва Ляхавіцкай раённай паліклінікі, дзе ён працуе лекарам. Там яго сустрэлі Іван Клішэўскі, старшыня Ляхавіцкага райвыканкаму, і Ірына Мокат, намесьнік старшыні райвыканкаму па ідэялёгіі. Чыноўнікі заявілі сп. Лобану, што ў іх ёсьць зьвесткі пра тое, што ён абыходзіў кватэры і дамы сваіх пацыяентаў і палохаў людзей. Маўляў, заяўляў ім, што калі яны ня будуць падпісвацца "за ягонага кандыдата", то ён ня будзе іх лячыць і падпісваць лісткі непрацаздольнасьці. На гэты паклёп сп. Лобан адказаў пратэстам і заявіў, што расцэньвае гэтыя словы як спробу ціску на яго.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international