Выдаўцы ідуць да Ананіч

2010 2010-05-06T11:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vydanni.jpg

У найбліжэйшы час рэдактары недзяржаўных рэгіянальных выданняў маюць сустрэцца з намеснікам міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч. Сустрэча запланаваная на 12 мая.

Цягам года Міністэрства інфармацыі не зарэгістравала некалькі незалежных газет: «Новая газета Бобруйска», «Магілёўскі час», «Мар’інагорская», «Прэфект‑плюс» (Глыбокае), «Куцейна» (Орша), «Салігорск‑плюс» ды іншыя.

Сярод прычын, праз якія было адмоўлена ў рэгістрацыі: размяшчэнне рэдакцыі ў жылым памяшканні, адсутнасць вышэйшай адукацыі ў рэдактара, скасаванне дамовы арэнды, неадпаведнасць заяўленай тэматыцы, неадпаведнасць звестак пра рэдактара і аб адрасе.

Эксперты мяркуюць, што большасць прычын для нерэгістрацыі былі абсалютна надуманымі. І Міністэрства інфармацыі мусіць змяніць сваё рашэнне. З такой мэтай і задуманая сустрэча са спн.Ананіч.

Дарэчы, 9 сакавіка выйшаў загад Міністэрства інфармацыі аб скасаванні шэрагу СМІ, якія не прайшлі перарэгістрацыі. Большасць з іх даўно ўжо не выдавалася.

Пазбаўленыя ліцэнзіі выдаўцы «БДГ. Деловая газета», рэгіянальных «Витебский курьер М» і «Гоман Барысаўшчыны», уніяцкай газеты «Царква», што выдавалася ў Брэсце.

Але не варта думаць, што скасаваныя толькі незалежныя выданні. Скасаваныя і такія газеты, як «Клубничка», «Любовные привороты и гадания» ці часопіс «Лесавік».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international