viasna on patreon

Суд над “тэрарыстамі”: асуджаныя ўсе

2010 2010-05-06T16:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17-15. Судзьдзя Аляксей Цяцюхін абвесціў прысуд: Мікалая Аўтуховіча прызнаць вінаватым у незаконных дзеяньнях ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, баепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 295 КК, частка 3) і пакараць 5  гадамі зьняволеньня, Ўладзімера Асіпенку  і Аляксандра Ларына на 3 і Міхаіла Казлова на 2 зняволеньня.

16-45. Каля будынку Вярхоўнага Суду, дзе зараз ідзе абвяшчэньне прысуду ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу ды іншым, затрыманая праваабаронца Кацярына Садоўская, якая раздавала ўлёткі і інфармацыйныя матэрыялы. Яе павезьлі ў Ленінскае РУУС сталіцы.

16-55. Абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракта супраць Уладзіміра Саўчанкі таксама знятае, супраць Аўтуховіча засталося толькі незаконнае захоўваньне дома пяці патронаў. (“Наша ніва”).

15-27. Як стала вядома пад час абвяшчэньня прысуду Мікалая Аўтуховіча Ўладзімера Асіпенку і Аляксандра Ларына абвінавачваюць толькі па частцы 3 артыкула 295 Крымінальнага Кодэксу (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, баепрыпасаў і выбуховых рэчываў здзейсненыя групай асобаў). Тэрмін пакараньня па гэтаму артыкулу можа быць ад 2 да 10 год.

14-45. У судовую залю прапусцілі 68 чалавек, роўна столькі колькі ёсьць месцаў у памяшканьні. Пра гэта паведаміў дзяжурны.  Больш за 40 чалавек засталося на вуліцы. Як стала вядома, суддзя Аляксей Цяцюхін зачытае прысуд цалкам, утой час як звычайнае абвяшчаецца толькі рэзалютыўная частка. На гэта патрабуецца нашмат болей часу.

14-32. Больш за 100 чалавек прыйшлі на абвяшчэнне прысуду Аўтуховічу. Сярод іх палітыкі, грамадскія дзеячы і праваабаронцы Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Аляксандр Казулін, Юрась Губарэвіч, Валянцін Стэфановіч. Тыя, хто не прайшоў у залу, стаяць звонку. Спяваюць песні. (“Наша ніва”)

14-25. У памяшканьне суду прапускаюць толькі журналістаў па пасведчаньнях, адвакатаў  і прадстаўнікоў амбасад. Праваабаронцы, сябры і знаёмыя абвінавачваемых застаюцца каля будынку Вярхоўнага суду.

14-16. Таксама ў будынак суду не прапусьцілі маці Яны Паляковай, праваабаронцы, якая скончыла жыцьцё самагубствам. Маці прынесла з сабой партрэт Яны. (Радыё “Свабода”)

14-00. Каля будынку Вярхоўнага суду Беларусі ў Менску сабралася некалькі дзесяткаў чалавек. Многія з іх прынеслі букеты жывых кветак. Аднак служба аховы суду іх не прапускае, пры гэтым прычыну такога рашэння патлумачыць не можа.

Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі ў 14-30 будзе абвешчаны прысуд Мікалаю Аўтуховічу, Уладзімеру Асіпенку, Міхаілу Казлову і Аляксандру Ларыну, якіх абвінавачваюць у прадрыхтоўцы тэракту і іншых цяжкіх злачынствах.

Судзьдзя - Аляксей Цяцюхін.

На папярэднім пасяджэньні пракурор Генпракуратуры Эльдар Сафараў папрасіў суд пакараць Мікалая Аўтуховіча 20 гадамі зьняволеньня, а для Ўладзімера Асіпенкі і Аляксандра Ларына - па11 гадоў. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту, незаконных дзеяньнях са зброяй, удзеле ў падпале. Для былога міліцыянта Міхаіла Казлова пракурор папрасіў 3 гады пазбаўленьня волі за непрадухіленьне злачынства. Аўтуховіч, Асіпенка і Казлоў вінаватымі сябе не прызналі і кажуць пра помсту з боку уладаў за іх антыкарупцыйную дзейнасьць.

Нагадаем, што байцы спецпадпаддзялення МУС «Алмаз» затрымалі былых палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава 8 лютага 2009 года. За кратамі яны правялі амаль 15 месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства