«Витебский курьер» па-ранейшаму без права на распаўсюд

2010 2010-05-06T14:01:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vk3.jpg

Прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Витебский корунд» застаецца без ліцэнзіі на распаўсюд перыядычных выданняў. 6 траўня Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэнні Гаспадарчага суда Віцебскай вобласці і касацыйнай інстанцыі, палічыўшы, што яны адмовілі прадпрыемству абгрунтавана.

Між тым, як паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» юрыст Павел Левінаў, які прадстаўляў інтарэсы прадпрыемства ў судзе, дырэктар ПУГП «Витебский корунд» Віктар Рамнёў збіраецца наноў падаваць у Віцебскі гарвыканкам дакументы на атрыманне ліцэнзіі.

Яшчэ ў верасні 2009 года ідэалагічны аддзел Віцебскага гарвыканкама адмовіўся выдаць прыватнаму ўнітарнаму гадлёваму прадпрыемству «Витебский корунд» ліцэнзію на радзробны гандаль — з-за прысутнасці ў асартыментным пераліку газеты «Витебский курьер». Віцебскія ідэолагі спасылаліся на адсутнасць узгаднення гэтага пытання з Міністэрствам інфармацыі.

Прадпрыемства спрабавала абскардзіць гэтае рашэнне ў Гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці, але скаргу адхіліў і суд, і яго касацыйная інстанцыя.

Газета «Витебский курьер» — грамадска-палітычнае выданне, зарэгістраванае 29 ліпеня 2009 года ў Расійскай федэрацыі віцебскімі актывістамі, што раней выпускалі «Витебский курьер М».

Распаўсюджваць новае выданне рэдакцыя планавала праз падпіску на «Белпошце» і праз уласную сетку распаўсюднікаў. Аднак «Белпошта» таксама адмовілася ўключыць выданне ў падпісны каталог на першую палову 2010 года.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international