За надпісы “антыпрэзыдэнцкага характару” у Мінску затрымалі маскоўскіх рок-музыкаў
15.01.2006.
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Дзесяць масквічоў і дваіх менчукоў затрымалі каля кінатэатру “Перамога” ў Менску ўдзень 14 студзеня. Як паведаміў дзяжурны Цэнтральнага райаддзелу міліцыі, маладых людзей падазраюць у тым, што яны зрабілі на кінатэатры надпісы “антыпрэзыдэнцкага характару”. Такую фармулёўку ўжыў міліцыянт у размове з карэспандэнтам “Свабоды”.Чацьвёра зь дзесяці грамадзянаў Расеі належаць да гурта “CWWTP” (Change the world without taking power), які меўся ўзяць удзел у канцэрце, ладжаным 14 студзеня ў адным з клюбаў Менску. Імпрэза ладзіцца штогод і зьбірае моладзь, якая трымаецца анархісцкіх поглядаў. Затрыманыя былі дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёну.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








