viasna on patreon

Віктара Рамнёва зноў аштрафавалі за “Витебский курьер”

2010 2010-05-06T09:50:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramniou.jpg
Віктар Рамнёў (фота Радыё Свабоды)

Віктар Рамнёў (фота Радыё Свабоды)

Судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна прысудзіла заснавальніку газэты 1 мільён 50 тысяч штрафу — за тое, што 1 красавіка ў ягонай машыне міліцыянты знайшлі 53 асобнікі “Витебского курьера”.

Паводле міліцэйскага пратаколу, спадар Рамнёў парушыў парадак распаўсюду выданьня, зарэгістраванага ў Расеі. Распаўсюдам лічыцца і перавозка газэты аўтатранспартам.
Судзьдзя Валянціна Кісьмярошкіна прызнала, што заснавальнік выданьня зьдзейсьніў адміністрацыйнае правапарушэньне, бо «Витебский курьер» ня мае адмысловага дазволу на распаўсюд у Беларусі.
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, які кансультуе Віктара Рамнёва, настаяў на тым, каб судзьдзя зрабіла запыт у міністэрства інфармацыі, ці маюць такі дазвол іншыя расейскія выданьні — да прыкладу, часопіс «Лиза» або газэта «Спид-Инфо». Бо напярэдадні спадару Левінаву ўдалося ўдакладніць, што такі дазвол атрымалі ўсяго 12 з каля дзьвюх тысяч выданьняў, зарэгістраваных у Расеі.
У адказе, які прыйшоў у суд, было пазначана, што міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ня мае зьвестак пра тое, якія расейскія выданьні распаўсюджваюцца на тэрыторыі суседняй краіны без дазволу. Судзьдзя вырашыла, што гэтага дастаткова, каб аштрафаваць Віктара Рамнёва.
Гэты штраф для заснавальніка газэты ня першы. 25 сакавіка міліцыянты затрымалі ягоную машыну недалёка ад беларуска-расейскай мяжы, сканфіскавалі 10 тысяч асобнікаў «Витебского курьера» і ў Лёзьненскім райсудзе аштрафавалі на 1,2 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства