viasna on patreon

Міліцыя затрымала больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом»

2010 2010-05-05T11:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом» забрала міліцыя ў грамадскай актывісткі Хрысціны Шацікавай у Магілёве.

Як паведаміла Хрысціна магілёўскаму карэспандэнту службы маніторынгу БАЖ, затрыманне адбылося 4 траўня побач з пад’ездам яе дома.

Спачатку міліцыянты абгрунтавалі затрыманне падазрэннямі, што ў пакунках, якія несла дзяўчына, могуць быць скрадзеныя рэчы. Ускрыўшы пакункі, яны ўбачылі газеты і загадалі ехаць з імі ў пастарунак.

У РУУС Кастрычніцкага раёна Магілёва міліцыянты пералічылі ўсе выданні і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні (ч.2 арт.22.9 КаАП). «Осуществляла доставку газет и тем самым осуществляла распространение печатного СМИ, не зарегистрированого на территории Республики Беларусь в установленном порядке», — гаворыцца ў пратаколе.

«У пратаколе названыя сведкі, якія нібыта бачылі, як я распаўсюджвала газеты, — гэта Сяргей Колзін і Сяргей Пятроў. Складаў пратакол міліцыянт Аляксей Барысенка. Я ж заяўляла, што газет не распаўсюджвала. Яны былі ў завадской упакоўцы, у торбе», — падкрэсліла Хрысціна Шацікава ў гутарцы з Радыё «Свабода». 

Выданне «Наш дом» — незарэгістраванае. Мінінфармацыі адмовілася разглядаць дакументы аб яго рэгістрацыі, і цяпер яго заснавальнікі спрабуюць абскардзіць гэтае рашэнне. Выданне, аднак, друкуецца ў Смаленску, і ўжо не аднойчы яго затрымлівала міліцыя на тэрыторыі Беларусі.

Яшчэ адно недзяржаўнае выданне не змагло зарэгістравацца (копія дакумента)

Затрыманыя наклады дзвюх газет

У Віцебску міліцыянты адабралі 50 тысяч асобнікаў незалежнай газеты

Віцебская прэса пад арыштам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства